Осиповичский хлебозавод предлагает свежий квас

Вытворчасць
Летні квас асвяжыць і нас, і вас
Ужо зараз землякі могуць паспытаць знаёмы і доўгачаканы смак разліўнога квасу. Спецыялісты асіповіцкага хлебазавода вараць напой два разы ў тыдзень па праверанай гадамі рэцэптуры на аснове кваснога сусла. Як даведаліся на прад-прыемстве, каб забяспечыць пакупнікоў асвяжальным напоем, за месяц патрабуецца каля 6 тон квасу.
Набыць напітак безалкагольны “Квас хлебны” можна ў фірменных магазінах — пры хлебазаводзе, па вуліцах Сацыялістычнай, 18б і Дзмітрыева, 6.
У бліжэйшы час плануецца арганізаваць гандлёвую кропку па продажы карыснага напою каля аддзела загс. Бочка добра абсталявана, таму дазваляе захаваць усе якасці квасу. Гараджане і госці горада змогуць наталіць смагу адразу на месцы продажу з 10 да 18 гадзін.