Осиповичский хлебозавод предлагает сладкие новинки к новогодним праздникам

Осиповичский хлебозавод предлагает сладкие новинки к новогодним праздникам

Вытворчасць

Пачастункі? Калі ласка!

Шмат прыемных, а галоўнае, смачных сюрпрызаў, падрыхтаваных мясцовымі кандытарамі, чакае асіпаўчан і гасцей горада ў навагоднія святы. Напрыклад, торты “Асіпаўчанін” і “Асіпаўчанка”, якія ўжо ёсць у продажы. Дарэчы, кандытарскія вырабы маюць не толькі прыкметныя найменні, але і новую рэцэптуру, распрацаваную мясцовымі спецыялістамі. Парадуюць ласуноў і новы від рагалікаў, а таксама разнастайныя пернікі, вырабленыя ў форме навагодняй ёлкі, снегавіка, сняжынкі і гэтак далей. А дзеткам напэўна прыйдуцца даспадобы вафлі ў форме ялінкі ці матылька на палачцы. Але гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы: ужо знаёмыя па смаку кандытарскія вырабы таксама набудуць навагодні выгляд.

Пабываўшы на прадпрыемстве, пераканаліся, што снежань тут не па сезоне спякотны. А ў кандытарскім цэху ўвогуле на хвіліну падалося, што ў вачах дваіцца. Аднак нас супакоілі: гэта маладыя спецыялісты Анастасія і Алеся Салангіны. Разам нарадзіўшыся, яны амаль ніколі не разлучаліся і нават прафесію выбралі адну на дваіх. Пасля вучобы была магчымасць працаваць у сталіцы, але сястрычкі-сяброўкі не пажадалі расставацца і засталіся ў родным горадзе. Прадпрыемства атрымала цудоўных спецыялістаў, і дзяўчатам работа па душы. І гэта зразумела: якой прыгажуні не падабаецца салодкае, асабліва калі гэта не псуе дзявочы стан?

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость