Осиповчанкам Наталье Кузьминчук и Надежде Собовой вручили ордена Матери

Осиповчанкам Наталье Кузьминчук и Надежде Собовой вручили ордена Матери

Узнагароды за мацярынства

У пачатку сакавіка жанчыны традыцыйна прымаюць віншаванні, кветкі і падарункі, а Наталля Кузьмінчук і Надзея Сабавая ў святочныя дні сталі яшчэ і ардэнаносцамі. Узнагароды, якія ўручыў старшыня райвыканкама Павел Налівайка, яны атрымалі за нараджэнне і выхаванне пяці дзяцей.

Кожная матуля гатова расказваць пра сваіх сыноў і дачушак бясконца: дзеля іх жывуць і працуюць, часам забываючыся пра сябе, за іх поспехамі сочаць і ўкладваюць душу ў кожнага, нягледзячы на ўзрост. I дзецям ёсць чаму павучыцца ў сваіх клапатлівых мам.

Нездарма старэйшая дачка Наталлі Кузьмінчук Дар’я выбрала працу медсястры педыятрычнага аддзялення Мар’інагорскай райбальніцы. Але не забываецца і пра брацікаў Iллю і Кірыла, а таксама сястрычак Лізу і Віку. Заўсёды стараецца падрыхтаваць ім прыемныя сюрпрызы. I хлапчукі растуць цікаўнымі, добра вучацца, абодва асвойваюць ігру на музычных інструментах, адстойваюць гонар Дараганаўскай школы на алімпіядах і ў розных конкурсах. Пяцікласнік Кірыл сур’ёзна цікавіцца гісторыяй сваёй малой радзімы, яму давяраюць правядзенне экскурсій у школьным комплексна-краязнаўчым музеі. Разам з татам хлапчукі любяць нешта майстраваць, а дашкольніцы Лізавета і Вікторыя паступова прызвычайваюцца да хатніх спраў, гледзячы, як спраўна ўпраўляецца матуля з уборкай і прыгатаваннем ежы.

Старэйшая дачка Надзеі Сабавой Марыя таксама ўжо скончыла школу, вучыцца ў Белдзяржуніверсітэце. Сямікласніца Вераніка ўжо вызначылася з выбарам прафесіі: будзе цырульнікам. «Практыку» праходзіць ужо зараз: рэгулярна стрыжэ малодшых брацікаў. Але марыць стаць жаночым майстрам, бо вельмі любіць рабіць прычоскі на доўгіх валасах. Чацвёртакласнік Серафім — аматар футбола, а сёлета яшчэ і баян стаў асвойваць. Самыя малодшыя — 6-гадовы Марат і яго пагодак Артур — любяць маляваць, рухавыя і гарэзлівыя. У кожнага з дзяцей ёсць свае абавязкі па дому. Напрыклад, хадзіць у магазін за прадуктамі, выносіць смецце, мыць посуд. А ўсе разам ездзяць да бабулі, дзе дапамагаюць упраўляцца з агародам.

…Дзесяць дзіцячых сэрцайкаў біліся ў гэтыя дні больш моцна: рабяты радаваліся за сваіх матуль, якія атрымалі заслужаныя ўзнагароды за нялёгкую, але вельмі пачэсную справу.

Iна Заскевіч.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем