Осиповчанка рассказывает о своей любви к растениям

Осиповчанка рассказывает о своей любви к растениям

У акружэнні зялёнага багацця

— Прыемна знаходзіцца сярод раслін, якія толькі-толькі набіраюць моц, назіраць штодня за імі, размаўляць, як з жывымі, і дарыць свае цяпло і пяшчоту кожнаму саджанцу, — так гаворыць пра сваіх зялёных «выхаванцаў» Таццяна Гурэцкая, якая працуе лесаводам гадавальніка Асіповіцкага лясгаса.

Пад яе доглядам знаходзіцца каля 8 тысяч будучых дрэў і кустарнікаў — яны потым знойдуць іншую прапіску і ўпрыгожаць лясныя масівы ці прыватныя палісаднікі. А пакуль усё гэтае багацце патрабуе да сябе пільнай увагі: трэба своечасова паліць, падкарміць, каб лепш раслі, важна падтрымліваць тэмпературны рэжым.

— Больш за ўсё падабаюцца хвойныя: елка, сасна, туя, ядловец, — працягвае дзяўчына. — Яны жывуць не адну сотню гадоў, застаюцца заўсёды зялёнымі. Вясной радуюць маладзенькімі парасткамі.

Калі надыходзіць час развітання з саджанцамі, Таццяна сумуе па іх, перажывае, каб прыжыліся на новым месцы, і заўсёды гатова даць карысную параду.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем