Осиповчанка Дарья Половникова рассказывает о своей профессии

Осиповчанка Дарья Половникова рассказывает о своей профессии

Перапрацоўка

З вытворчасцю на “ты”

Дар’я Палоўнікава спецыяліст з дакладнай пазіцыяй: на рабоце свае абавязкі трэба выконваць у поўнай меры

Працаваць на вытворчым прадпрыемстве заўсёды адказна, а калі маеш справу з прадуктам, які хутка псуецца, — адказна ўдвайне. Гэта добра вядома работнікам філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”. Таму майстар ВУ Палоўнікава заўсёды трымае на кантролі ўвесь працэс вырабу сыру на кожным этапе.

Жанчына нават і ўявіць сабе не магла, што будзе вырабляць сыр. У юнацтве жадала займацца жывёлагадоўляй, таму і закончыла Горацкую акадэмію, стала зааінжынерам. Але, прарабіўшы два гады ў калгасе, расчаравалася: праца амаль 24/7 не для кожнага. Таму вырашыла шукаць сябе ў іншай прафесіі.

— Прыйшла на малочны камбінат дзевяць гадоў таму, — расказвае Дар’я Мікалаеўна. — З перапрацоўчай прамысловасцю, ды і ўвогуле з вытворчасцю, спраў ніколі не мела, але даволі хутка ўвайшла ў курс. А тут яшчэ і абсталяванне новае прывезлі, прыязджалі спецыялістыфранцузы, паказвалі, як з ім працаваць. У мяне такі характар: не магу займацца чымсьці павярхоўна, абавязкова ўнікаю ў сутнасць і падрабязна ўсё вывучаю. Увогуле люблю новае, бо гэта заўсёды цікава.

Майстар ВУ сочыць не толькі за якасцю прадукцыі, але і за тым, каб тэхналагічны працэс ішоў бесперапынна, ну і, канечне, ніхто не адмяняў вядзенне неабходнай дакументацыі.

Не скажу, што праца цяжкая. Калі добра ведаеш, што і як правільна рабіць, то справа ў руках спорыцца. Змена праходзіць вельмі хутка і заўсёды ў руху. Участкі знаходзяцца на адлегласці адзін ад аднаго, таму прыходзіцца многа хадзіць, каб кантраляваць вытворчасць і дапамагаць, калі гэта патрэбна. Напрыклад, калі працэс нельга спыніць ні на хвілінку, я падмяняю на некаторы час работніка, каб той паспеў паабедаць. Дарэчы, выраб сырусправа вельмі цікавая. Канечне, з часам прывыкаеш, а вось адразу мяне захапляла, як атрымліваецца той ці іншы гатунак гэтага смачнага прадукту.

Нарадзілася Дар’я Мікалаеўна ў Казахстане. У 1995 годзе сям’я пераехала ў Беларусь. Дзяўчыну з дзяцінства вабілі пчолы. Дзядуля-пчаляр навучыў унучку даглядаць гэтых насякомых, расказаў пра іх звычкі.

Адразу ў мяне была моцная алергія на ўкусы. Але так жадала мець свае асабістыя вуллі, што стойка пераадольвала ўсе цяжкасці, — усміхаецца суразмоўца. — З часам арганізм прыстасаваўся да ўкусаў, і зараз яны не дастаўляюць мне дыскамфорту. Затое ласуюся ўласным мёдам. Акрамя пчол, у маёй гаспадарцы ёсць куры. Можа, і хацелася б завесці карову, але ў горадзе праблематычна з пашай і ўвогуле з умовамі ўтрымання.

Ёсць у Дар’і яшчэ адно незвычайнае для жанчыны захапленне — тэхніка:

Стаяць ля плітыгэта не пра мяне. Мне лягчэй узяць абцугі, чым кухонныя прыналежнасці. Магу доўгі час важдацца пад капотам сваёй машыны. Увогуле люблю разбірацца ў механіцы і тэхніцы, добра яе адчуваю. Нават вучыцца кіраванню аўтамабілем пайшла ў семнаццаць гадоў, каб адразу, як толькі споўніцца васемнаццаць, атрымаць вадзіцельскія правы.

Гатаваць сыр у дамашніх умовах жанчына не спрабавала, ды гэта і не патрэбна: набывае гэты прадукт у фірменным магазіне свайго прадпрыемства, бо ўпэўнена ў яго якасці.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем