Осиповчане навели чистоту! (+фото)

Осиповчане навели чистоту! (+фото)

Прыемна бачыць родныя мясціны дагледжанымі і добраўпарадкаванымі. Вялікая заслуга ў навядзенні чысціні, безумоўна, належыць унітарнаму камунальнаму прадпрыемству жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аднак для падтрымання тэрыторый у прыглядным выглядзе нямала робяць і працоўныя калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый.

У чарговы раз гэта пацвердзіў раённы суботнік, які прайшоў 28 кастрычніка. Землякі, узяўшы ў рукі граблі, лапаты, пакеты для смецця і іншы працоўны інвентар, наводзілі парадак на замацаваных участках, вуліцах, дзіцячых пляцоўках, у  дварах, парках і скверах. У належны стан прыведзены таксама многія сельгасаб’екты, могілкі, мемарыяльныя месцы і брацкія пахаванні. Не пакінулі ўбаку і знакавыя новабудоўлі горада: фізкультурна-аздараўленчы комплекс мікрараёна Чарняхоўскага і тэрапеўтычны корпус раённай бальніцы. Усяго ў рамках мерапрыемства прынялі ўдзел каля 8 тысяч чалавек. І кожны стараўся, каб любімыя горад і сельскія пасяленні сталі больш утульнымі і прыгожымі.

* * *

Напярэдадні суботніка ў двары спецшколы-інтэрната таксама можна было ўбачыць людзей у спецадзенні, з рыдлёўкамі і вёдрамі ў руках. Гэта даўнія сябры ўстановы — работнікі ЗТАА “Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ” — высаджвалі фруктовыя дрэвы для выхаванцаў спецшколы.

Дабрачынная акцыя мела сімвалічны змест: у лістападзе спаўняецца 25 гадоў кампаніі “ТехноНИКОЛЬ”, а сёлета прадпрыемства адзначае 45-годдзе з дня выпуску першай прадукцыі. Менавіта таму і вырашылі ўвасобіць кожны з гадоў жыцця завода ў фруктовае дрэўца — 45 саджанцаў знайшлі новае ўтульнае месца каля корпуса дзіцячай установы.

Да пасадкі дрэў завадчане падышлі адказна: нарыхтавалі ямкі, засыпалі іх спецыяльным грунтам. Заадно, акінуўшы наваколле гаспадарскім вокам, падрэзалі галіны дрэў, якія акружаюць школу.

Пройдзе некалькі гадоў, і хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць пакаштаваць налівістыя яблыкі, сакавітыя грушы, смачныя слівы ды вішні з уласнага сада, падоранага ім клапатлівымі старэйшымі таварышамі.

Фота Ніны ЦАРЫК.

Яшчэ фота глядзіце тут

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем