Осиповчане и выборы. Мнением делится Валерий Чупахин

Осиповчане и выборы. Мнением делится Валерий Чупахин

Валерый ЧУПАХІН, пенсіянер, былы загадчык Асіповіцкага РАА:

— Выбары кіраўніка краіны — магчымасць для простых людзей рашуча паўплываць на палітычны курс дзяржавы. Толькі такі ўплыў павінен ажыццяўляцца цывілізавана, дзеля чаго неабходна высокая культура народнага волевыяўлення. Яе фарміраванне — працэс працяглы і, на маю думку, яшчэ далёкі ад завяршэння. Аднак сёлетняя выбарчая кампанія паказвае, што вектар развіцця зададзены прадумана.

У нашай краіне створаны ўмовы, якія забяспечваюць канкурэнцыю ідэй паміж прэтэндэнтамі на пост кіраўніка дзяржавы, стымулююць актыўнасць выбаршчыкаў і адначасова надзейна ўтрымліваюць палітычныя працэсы ў прававым полі. Апошняе не ўсім падабаецца, але не трэба забывацца пра сусветны вопыт: “слабіна” сілавікоў у падобных сітуацыях даводзіла да бяды не адну дзяржаву.

Чаго асабіста чакаю ад сёлетніх выбараў? Зразумела, справаздачы Цэнтрвыбаркама. А калі сур’ёзна — узважанага і прагматычнага падыходу суайчыннікаў да запаўнення бюлетэняў з імёнамі кандыдатаў. Паставіць “птушачку” проста, але ад яе будзе многае залежаць у жыцці кожнага чалавека і ўсёй нашай краіны на працягу цэлай пяцігодкі. Легкадумнасць тут можа каштаваць вельмі дорага.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем