Осиповчане делятся мнением о Всебелорусском народном собрании

Осиповчане делятся мнением о Всебелорусском народном собрании

Апытанне

Няхай час падорыць згоду!

У краіне праходзіць VI Усебеларускі народны сход, які з’яўляецца важнай вехай у жыцці дзяржавы. Землякі жыва цікавяцца гэтай падзеяй. Спыталі ў іх, якіх вынікаў чакаюць ад народнага форуму.

Зінаіда Пацкевіч:

— Маю актыўную жыццёвую пазіцыю, прымаю ўдзел у розных мерапрыемствах. І лічу, што ў нас добрая моладзь: надзейная, старанная, дастойная лепшай будучыні. У іх цудоўныя перспектывы развіцця ў розных відах дзейнасці, хлопцы і дзяўчаты зараз вельмі цікаўныя, актыўныя. Усім ім зычу светлага жыцця. Няхай яны растуць, атрымліваюць адукацыю, ствараюць сем’і, гадуюць дзетак. А для гэтага патрэбны мір, спакой і паразуменне.

Арцём Мурашкін:

— Безумоўна, жадаю, каб наша краіна засталася незалежнай. Не знахо-дзілася ў падпарадкаванні Расіі або Еўропы. Зараз свет змяніўся ў многіх адносінах. Вайна цяпер — гэта не абавязкова барацьба двух войскаў з аўтаматамі ў руках. Цяпер гэта процідзеянне розных сіл, якія наяве могуць не бачыць адна адну. Хачу стабільнага жыцця.   І толькі пазітыўных змен.

Кацярына Налівайка:

— Зараз у нас усё ёсць для добрага жыцця. Няхай жа ў краіне будзе парадак, спакой. Мару аб тым, каб працавалі ўсе прадпрыемствы, дзеці хадзілі ў садзікі і школы. Каб людзі своечасова атрымлівалі зарплаты і пенсіі. Самае галоўнае, каб не паўтарыліся жахі, якія адбыліся ў Данбасе.

Васілій Белавус:

Як і кожны сапраўдны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, жадаю сваёй краіне і яе насельніцтву міру, ладу, парадку. Яна для нас адна і назаўсёды. Няхай людзі жывуць у радасці, здароўі, займаюцца толькі стваральнай працай. Кожны дзень аб гэтым малюся, каб Гасподзь дараваў нам згоду.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем