Охоту с луком планирует организовать Осиповичский лесхоз

Охоту с луком планирует организовать Осиповичский лесхоз

Чым болей дасканалымі становяцца паляўнічыя прылады, тым больш паляванне нагадвае стральбу ў ціры. Аднак сярод паляўнічых-спартсменаў дастаткова многа тых, хто гонку тэхналогій не падтрымлівае і шукае спосабы захаваць роўнасць шанцаў паміж чалавекам і яго здабычай. Гэтым і тлумачыцца рост папулярнасці ў свеце архаічных прылад накшталт лука і арбалета. Праўда, нашай краіны ўзгаданая тэндэнцыя тычыцца ў мінімальнай ступені. Здабыча пэўных відаў з кідальнай зброяй дазволена з 2014 года, аднак паляванне ў стылі Вялікага княства Літоўскага яшчэ застаецца неверагоднай рэдкасцю.

Фото использовано в качестве иллюстрации

У ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” першае паляванне з лукам запланавана на восень, калі адкрыецца сезон здабычы капытных. Па словах вядучага інжынера па паляўнічай гаспадарцы прадпрыемства Міхаіла Шкутко, ініцыятарам яго стаў адзін расійскі спартсмен, які набыў вялікі вопыт карыстання лукам падчас сафары ў Афрыцы. Да таго ж расіянін неаднаразова заказваў паляўнічыя туры па Асіповіччыне і цалкам упэўніўся ў майстэрстве лясгасаўскіх егераў. Апошняе мае вялікае значэнне, бо для паспяховага стрэлу з лука жывёла павінна знаходзіцца не далей за 40 метраў ад стралка. Падазваць лася ці аленя на такую “пісталетную дыстанцыю” можа толькі вельмі спрактыкаваны знаўца звярынай псіхалогіі.

Зацікаўленасць расійскага “хантара” зразумелая, асабліва калі ўлічыць, што кошт эксклюзіўнага палявання не адрозніваецца ад стандартнага (са стрэльбай). Што ж тычыцца лясгаса, то для яго гэта добрая нагода для рэкламы сваіх магчымасцей на рынку міжнароднага паляўнічага турызму. Таму пра “рэтрапаляванне” будзе здымацца дакументальны фільм, які потым плануецца паказаць на спецыялізаваных расійскіх тэлеканалах і размясціць у інтэрнэце.

Дарэчы, відэа пра паляванне на аленя са стрэльбай ва ўгоддзях лясгаса можна паглядзець тут:

А вось здабыча зуброў з дапамогай старажытнай зброі немагчыма — Правілы палявання яе не дазваляюць.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем