О том как работает осиповичская торговля

О том как работает осиповичская торговля

Гандаль

Працуюць ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі

Штодня тысячы прадстаўнікоў сферы гандлю спяшаюцца на рабочыя месцы, каб кожны з нас мог купіць хлеб, малако, адзенне, абутак, бытавую хімію, тэхніку і шмат чаго іншага

Можна назіраць з’яўленне новых гандлёвых кропак: ад магазінаў крокавай даступнасці да ўльтрасучасных цэнтраў і гіпермаркетаў. Пастаянна пашыраецца асартымент тавараў, павышаюцца якасць паслуг і ўзровень абслугоўвання.

Пра тое, як працуе асіповіцкі гандаль, “раёнка” гутарыць з загадчыкам сектара спажывецкага рынку і малога бізнесу райвыканкама Таццянай Кандратовіч:

— Рознічны гандаль у гора-дзе і раёне ажыццяўляюць 584 суб’екты гаспадарання ў 570 гандлёвых аб’ектах, у тым ліку ў 397 магазінах, павільёнах, кіёсках і аптэках, 7 гандлёвых цэнтрах агульнай гандлёвай плошчай 33,9 тысячы квадратаў, рынку, а таксама ў 76 аб’ектах грамадскага харчавання на 4 248 пасадачных месцаў, у тым ліку ў 43 агульнадаступных аб’ектах грамадскага харчавання на 1 539 пасадачных месцаў. За студзень-май тэмп росту рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў 105,7 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года ў супастаўных цэнах пры заданні на першае паўгоддзе 102,5. Тэпм росту рознічнага тавараабароту па афіцыйна ўлічваемай сетцы за гэты ж перыяд склаў 107,4 працэнта, па грамадскім харчаванні — 87,5.

Некаторыя арганізацыі пакуль што не дасягнулі леташняга ўзроўню па аб’ёме рознічнага тавараабароту, з іх 2 займаюць усяго больш за працэнт удзельнай вагі: Глускае райста (95,1), ТАА “Чистые родники” (98,3).

За першае паўгоддзе з улікам закрытых аб’екты грамад-скага харчавання прыраслі на 5 пасадачных месцаў пры заданні на год у 60.

Забяспечанасць гандлёвай плошчай на 1 000 жыхароў на пачатак гэтага месяца склала 684,6 метра квадратнага пры нарматыве 600, месцамі ў агульнадаступных аб’ектах грамад-скага харчавання 33,5 пры нарматыве 22.

— Якімі новымі аб’ектамі папоўнілася гандлёвая сетка раёна?

— Вядома, нічога на месцы не стаіць. Адны гандлёвыя кропкі зачыняюцца, другія — наадварот. Цвёрда трымаецца на нагах вядомы ў горадзе прадпрымальнік Дзмітрый Прусакоў, у якога толькі за апошні час з’явілася некалькі новых аб’ектаў: сетка магазінаў “Корзинка” па Чарняхоўскага, у Верайцах і Забалацці; кафэ “Березка” па Сацыялістычнай. На днях на той жа вуліцы запрасіў да сябе “Дабрацэн”. У будынку былога магазіна райста “Гаспадар” пачала працаваць фірменная крама “Івацэвічыдрэў”. Землякі могуць адпачыць у кафейні “La Lumiere cafe” і міні-кафэ “Шава бро”, што знаходзяцца на Сумчанкі і Ленінскай.

Наогул жа для раёна важна, што галіна гандлю развіваецца ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі, росту прадпрымальніцкай дзейнасці і стымулявання прыватнай ініцыятывы. Пакупнікам прапануецца шырокі асартымент тавараў, здаровая канкурэнцыя гандлёвых прадпрыемстваў да-зваляе стрымліваць рост цэн і павышаць якасць абслугоўвання.

— Што пажадаеце калегам?

— Работнікаў гандлю ў нашым рэгіёне многа. Большасць працуе ў сферы дзясяткі гадоў, некаторыя прыйшлі нядаўна, і кожны ўносіць сваю лепту ў эканоміку раёна. У нядзелю многія з іх сустрэнуць прафесійнае свята за прылаўкам. Лепшым пажаданнем будзе ўсмешка і прыветлівасць пакупнікоў. Наогул жа няхай усім шчасціць: і тым, хто сёння звязаны з гэтай галіной, і тым, хто зараз знаходзіцца на за-служаным адпачынку.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем