Непарыўная сувязь

Непарыўная сувязь

Дню яднання народаў Беларусі і Расіі была прысвечана творчая гасцёўня, якая адбылася ў суботу ў РЦК.

На яе сабраліся не толькі мясцовыя паэты, але і літаратары з іншых рэгіёнаў краіны. Сярод іх — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Расіі, член міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў-публіцыстаў Фёдар Баравой, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Праўлення і Прэзідыума Праўлення пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Міхаіл Пазнякоў, а таксама ўдзельнікі Мінскага гарадскога тэатра Паэзіі, створанага пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. На сустрэчы прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Раманчук і іншыя госці.

Старшыня раённага літаратурнага аб’яднання Тамара Кавальчук прэзентавала літаратурна-публіцыстычны зборнік  «Дзве сястры: Расія – Беларусь», які летась убачыў свет. Кніга падрыхтавана Валянцінам Баюканскім і Тамарай Кавальчук і ўключае ў сябе творы 18 расійскіх і 16 беларускіх аўтараў і прысвечана жыццю дзвюх брацкіх краін.

Так гістарычна склалася, што народы Беларусі і Расіі жывуць на суседніх тэрыторыях, маюць адну мову і наогул шмат агульнага. Радаводы многіх землякоў бяруць свае карані з расійскай зямлі, гэтаксама, як і жыхары Расіі маюць нямала родных на Палессі і Панямонні, ахвотна падарожнічаюць па Белавежскай пушчы і Браслаўскіх азёрах. Эканамічныя і культурныя сувязі звязваюць дзве брацкія дзяржавы. Гэтай тэме прысвячаюць свае творы пісьменнікі і мастакі, артысты і кампазітары.

На сустрэчы гучала шмат вершаў. Іх чыталі асіпаўчане Ларыса Гарбайчук, Людміла Малчанава, Ліна Бахарава. Многія творы землякоў і паэтаў з іншых мясцін  агучвала Тамара Кавальчук. А ўдзельнікі Мінскага гарадскога тэатра Паэзіі не толькі чыталі вершаваныя творы, але і спявалі песні, створаныя на іх аснове. Шэраг песень прагучаў і ў выкананні народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Дзівакі». Усе гэтыя творы ў чарговы раз пацвердзілі прыгажосць беларускага слова, як і мілагучнасць рускай мовы, хараство прыроды абедзвюх краін, непаўторнасць вобразаў і пачуццяў, якія перадаюць у сваіх творах мастакі слова. Усе прамоўцы падкрэслівалі гэта, а таксама еднасць двух брацкіх народаў, што жывуць многа гадоў у ладзе ды згодзе.

 

 

 

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость