Не засталося незаўважаным чытачамі запрашэнне “раёнкі”

Не засталося незаўважаным чытачамі запрашэнне “раёнкі”

выкарыстаць шанц выйграць купон на бясплатнае віншаванне ў газеце, прыняўшы ўдзел у дні падпісчыка: 13 снежня на аддзяленнях сувязі Асіповіччыны было запоўнена 172 даставачныя абанементы на “Асіповіцкі край”. Найбольшую колькасць падпісчыкаў абслужылі ў гэты дзень гарадскія аддзяленні №№ 5 і 3, аформіўшы падпіску 43 і 35 землякам адпаведна.

Днямі раённым вузлом паштовай сувязі і рэдакцыяй газеты праведзены розыгрыш купонаў. Адным з 40 шчасліўчыкаў стаў Юрый Каласоўскі, якому з пажаданнямі здароўя і дабрабыту ўручыла выйгрышны купон начальнік РВПС Валерыя Матузава.

vruchenie-kuponov-asipovitski-kray

Як падзяліўся падпісчык, сам ён асіпаўчанін, некалі вучыўся ў СШ № 4, доўгі час працуе вадзіцелем у райбальніцы. Яго заўсёды цікавіла жыццё раёна, з асаблівым задавальненнем чытае старонкі “На варце правапарадку”, “Як жывеш, ветэран?”, матэрыялы пра родную прыроду. I наогул лічыць “раёнку” выданнем карысным і цікавым, блізкім з дзяцінства.

— З “Асіповіцкім краем” заўсёды ў курсе розных падзей, — канстатуе суразмоўца, — таму яго і выпісваю ўжо шмат гадоў. Ды і паштальён Ніна Міхайлоўская своечасова нагадвае, што трэба аформіць падпіску. Чытае газету ўся сям’я. Дачка Крысціна, якая наведваецца са сталіцы, абавязкова робіць агляд “раёнкі” — прыемна ўбачыць фотаздымкі знаёмых людзей, даведацца апошнія мясцовыя навіны. Так што без “АК” у нас — нікуды!

Ну а “Асіповіцкаму краю” заўсёды прыемна больш блізка пазнаёміцца са сваімі падпісчыкамі. Калі вы яшчэ не ў іх радах — паспяшайцеся:

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем