Можно ли пользоваться железнодорожным переходом “под мостом”?

Можно ли пользоваться железнодорожным переходом “под мостом”?

Наўздагон: пра чыгуначны пераход у Асіповічах

Пешаходны пераход праз чыгунку каля аўтамабільнага пуцеправода на вуліцы Сташкевіча вельмі запатрабаваны падчас выхадных, калі людзі вяртаюцца з пакупкамі з гарадскога рынку. Аднак карыстацца ім не заўсёды зручна.

Паміж брукаванай пешаходнай дарожкай, што ідзе ад рынку, і пачаткам чыгуначнага пераходу застаецца разрыў, які падчас дажджоў пераўтвараецца ў глыбокую гразкую лужыну. Да таго ж нярэдка пераход перакрываюць чыгуначныя саставы, якія стаяць так гадзінамі. Звычайна такое перакрыванне складае ўсяго на некалькі метраў, але ж з-за гэтага людзям даводзіцца абыходзіць вагон альбо цеплавоз праз рэйкі. Калі ісці без грузу — яшчэ нічога, а вось як цягнеш на веласіпедзе альбо на калясцы з рынку нейкія масіўныя пакупкі, пераадольваць рэйкі цяжка. Ды і небяспечна: у гэтым месцы рух чыгуначнага транспарту даволі напружаны, так што пешаходам доўга знаходзіцца на пуцях рызыкоўна. Найлепшым выйсцем з сітуацыі, як здаецца, быў бы перанос пераходу бліжэй да пуцеправода…

Ці нельга выправіць узгаданыя хібы і зрабіць дарогу на рынак зручнай і бяспечнай для жыхароў горада?

Вось да такога абагульненага выгляду можна звесці сэнс пісьмовага звароту ў рэдакцыю Пятра Мініна і шэрагу тэлефонных званкоў нашых чытачоў, якія сталі рэакцыяй на артыкул “Острые грани безопасности” (“АК” № 63 ад 22.07.11 г.).

На першы погляд агучаныя прапановы выглядаюць слушнымі, аднак для чыгуначнікаў не ўсе з іх з’яўляюцца прымальнымі.

Галоўны інжынер станцыі Асіповічы транспартнага РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” Віталь
Канстанціновіч:

— Узгаданы пераход прызначаны выключна для тэхналагічных патрэб чыгункі, а пешаходы павінны карыстацца тратуарам размешчанага побач пуцеправода. Праўда, дарога праз рэйкі намнога карацейшая, таму чыгуначнікі і “заплюшчваюць вочы” на карыстанне службовым пераходам старонніх асоб.

Каб ніякіх пытанняў на гэтую тэму больш не ўзнікала, тлумачу пазіцыю кіраўніцтва станцыі Асіповічы: сваю тэхналагічную функцыю гэты пераход выконвае цалкам, таму пераносіць яго кудысьці ў іншае месца няма ніякай патрэбы. Да таго ж, гадоў 8 назад ён ужо быў перанесены і якраз у тое месца, дзе дасягаецца аптымальнае злучэнне інтарэсаў чыгункі з бяспекай і зручнасцю наведвальнікаў рынку.

Галоўны інжынер Асіповіцкай дыстанцыі пуці Аляксандр Еўдакімовіч:

— Як толькі наша прадпрыемства атрымае друз для падсыпкі пуцей, прамежак паміж чыгуначным пераходам і дарожкай, якая вядзе на рынак, будзе падсыпаны. Хутчэй за ўсё гэта работа будзе скончана напачатку верасня. Аднак хацелася б параіць землякам усё ж як можна меней карыстацца пераходам: усё ж чыгунку не дарэмна называюць зонай павышанай небяспекі…

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем