Напярэдадні Дня Канстытуцыі краіны…

Напярэдадні Дня Канстытуцыі краіны…

…ў раённым Цэнтры культуры ў рамках патрыятычнай акцыі саюза моладзі “Мы — грамадзяне Беларусі” 23 падлеткі — лепшыя прадстаўнікі адоранай моладзі, выдатнікі вучобы, прызёры і пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў — атрымалі свае першыя пашпарты. Галоўны дакумент юнакам і дзяўчатам уручыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, а падарачны камплект “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і Канстытуцыю краіны — жыхар блакаднага Ленінграда Генадзь Вепраў.

pasport

Яшчэ 20 прадстаўнікоў актыўнай моладзі папоўнілі рады райарганізацыі ГА “БРСМ”, і першы сакратар Анна Калодка ўручыла ім членскія білеты.

* * *

Гэты год знамянальны для ўсіх беларусаў: 70 гадоў таму рэспубліка была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

11 лютага ў вобласці стартавала дабрачынная акцыя “З любоўю да ветэранаў”, у рамках якой гарадам і раёнам перадаецца сімвалічная Кніга Памяці і Славы. Народны літаратурны помнік знаходзіўся ў Асіповічах з 7 сакавіка — эстафету перадалі партызаны Клічаўскага раёна. I вось праз тыдзень старшыня Асіповіцкай райарганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Міхаіл Слесарэнка ўрачыста перадаў кнігу начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Галіне Чарновай.

kniga

Гэта кніга пабывае ва ўсіх кутках Магілёўшчыны і вернецца ў абласны цэнтр да юбілею вызвалення Беларусі, а затым будзе перададзена абласному краязнаўчаму музею.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 30 июля

30 июля 2026
Читать новость
Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем