Начальник Осиповичского гарнизона Алексей Ратушный признан «Человеком года» Могилевщины

Начальник Осиповичского гарнизона Алексей Ратушный признан «Человеком года» Могилевщины

Можам ганарыцца!

У аблвыканкаме падвялі вынікі традыцыйнага конкурсу “Чалавек года Магілёўшчыны”. Каля трох дзясяткаў жыхароў рэгіёна выступілі ў якасці прэтэндэнтаў на атрыманне ганаровага звання па выніках 2019 года. Але толькі 15 прадстаўнікоў розных кірункаў дзейнасці — кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы, тыя, хто дасягнуў высокіх вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці — урэшце названы лепшымі. Сярод іх — начальнік Асіповіцкага гарнізона, камандзір 51 гвардзей-скай артылерыйскай брыгады гвардыі палкоўнік Аляксей Ратушны, якога адзначылі ў намінацыі “Грамадска-палітычная дзейнасць”.

На працягу амаль дзесяцігоддзя афіцэр служыць менавіта ў мясцовай артбрыгадзе, а ўзначальвае яе апошнія 3 гады. Ініцыятыўны, крэатыўны, патрабавальны да сябе і іншых — так пра камандзіра кажуць не толькі падначаленыя. Такім лічыць сябе і ён сам — і імкнецца трымаць марку. Галоўны паказчык таго, што кірунак абраны дакладна, — высокія паказчыкі 51 брыгады, у першую чаргу ў баявой падрыхтоўцы. Нездарма і падраздзяленні воінскай часці, і асобныя афіцэры, прапаршчыкі, сяржанты і салдаты рэгулярна адзначаюцца ў ліку лепшых па выніках армейскіх спаборніцтваў.

Дарэчы, ніколі не пустуе і палігон “Асіповіцкі”, які таксама знаходзіцца на балансе брыгады. З цягам часу ён стаў ужо цалкам агульнавайсковым: патрэбныя ўмовы для баявых трэніровак знаходзяць там не толькі ракетчыкі і артылерысты, але і танкісты, разведчыкі, войскі спецыяльнага прызначэння і іншыя. Словам, ні дня без умоўна баявых падзей! Але ж, акрамя непасрэднага прызначэння, “Асіповіцкі” — з лёгкай рукі гвардыі палкоўніка Ратушнага — выконвае і патрыятычна-выхаваўчую і нават духоўна-асветніцкую функцыі. Так, тры гады таму прывялі да ладу даўно існуючую на палігоне крынічку: зрабілі калодзеж, навес, паклалі плітку. А ў гэтым студзені ўсе жадаючыя маглі падчас Вадохрышча акунуцца ўжо ў сапраўдную купель. Дарэчы, гэта месца на палігоне было названа ў гонар святога благачыннага князя Аляксандра Неўскага, які лічыцца заступнікам ваенных, і асвечана настаяцелем Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэем Аляксандрам Кісялёвым. Ініцыіраваў Аляксей Ратушны і ўстаноўку памятнага знака на месцы спаленай у вайну вёскі Рэпі-шча. Многія жыхары раёна і зараз называюць палігон менавіта так: памяць жыве.

Кіпіць жыццё і непасрэдна ў ваенным гарадку “Паўднёвы”. Акрамя звычайных армейскіх задач, тут не забываюць і пра добраўпарадкаванне: работы на тых ці іншых аб’ектах вядуцца пастаянна. Напрыклад, у хуткім часе завяршыцца будаўніцтва спартыўнай залы і навучальнага корпуса. Рэгулярна надаецца ўвага і стану тэрыторыі “Паўднёвага”. А зусім нядаўна каля КПП на вул. Рабоча-Сялянскай з’явілася так званая “вітрына” з фотаздымкамі ўсіх асноўных момантаў жыцця асіповіцкіх артылерыстаў і ракетчыкаў. Нядзіўна, што ў ваенным гарадку рэгулярна праходзяць дні адчыненых дзвярэй для жыхароў і гасцей раёна і асабліва дзяцей і падлеткаў: тут ёсць што паказаць і аб чым расказаць — патрыятычнае выхаванне, да якога можна літаральна дакрануцца.

Натуральна, ні ў якім разе не абстрагуецца начальнік гарнізона, а разам з ім і ўвесь асабісты састаў, ад жыцця горада і раёна. Праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы, 75-годдзю Перамогі, актыўна рыхтуюцца армейцы і да 9 Мая, ды і цалкам рэгулярна задзейнічаны ва ўсіх масавых падзеях Асіповіччыны. На ўсю краіну гучыць ваенны аркестр 51 гвардзейскай брыгады: не толькі выступае на розных культурных фэстах, але і рэгулярна займае прызавыя месцы на конкурсах.

— Лічу, што нельга сядзець на месцы, трэба заўсёды рухацца далей, праяўляць ініцыятыву, спрабаваць новае. Гэта даступна кожнаму — было б жаданне. Зразумела, прыемна атрымаць ганаровае званне “Чалавек года”, але гэта заслуга і ўсіх мясцовых артылерыстаў і ракетчыкаў: адзін жа ў полі не воін, — падсумоўвае Аляксей Юр’евіч. — Спадзяюся, мой прыклад стане для кагосьці матывуючым — будзем працаваць для лепшага будучага разам!

Марыя ТАЛЕЙКА.

m.taleiko@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость