На ўвазе – лініі перадач

На ўвазе – лініі перадач

Паправіць разетку ці замяніць лямпачку могуць многія. А вось выявіць месца пашкоджання кабельнай лініі пад сілу толькі спецыялісту. Менавіта такім і з’яўляецца Пётр Дзікун. Ужо восьмы год ён працуе электраманцёрам па рамонце і мантажы кабельных ліній Асіповіцкага раёна электрасетак філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” РУП “Магілёўэнерга”. Разам з калегамі шукае месцы парушэння падземных ліній, калі такія з’яўляюцца.

У распараджэнні брыгады электраманцёраў — перасоўная лабараторыя, аснашчаная спецыяльнымі прыборамі, якія з дапамогай аўдыёсігналаў дазваляюць высветліць месца, дзе адбыўся абрыў ці парушэнне цэласнасці кабельнай лініі. У такіх выпадках праводзіцца замена ўчастка або рамонт кабелю з дапамогай злучальнай муфты. Нярэдка такое здараецца зімой, калі зямля прамерзла. Тады даводзіцца браць у рукі лом, перфаратар і рыдлёўку, каб дабрацца да патрэбнага кабелю.

Работы выконваюцца ў асноўным па райцэнтры, дзе пракладзены кабельныя лініі электраперадач. Але даводзіцца і на раён выязджаць, каб дапамагчы калегам, якія спецыялізуюцца па паветраных лініях. Асабліва ў непагадзь, калі адбываецца абясточванне некалькіх населеных пунктаў.

Дарэчы, Пётр мае чацвёрты разрад, гэта значыць — даволі кваліфікаваны ў сваёй справе спецыяліст. А дома ён ахвотна расказвае пра сваю работу сыну і дачушцы, якія вучацца ў 4 і 1 класах СШ № 2.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем