На мемориальном комплексе в Брицаловичах состоялся митинг, посвященный освобождению Осиповичского района от немецко-фашистских захватчиков

Падзея
77 гадоў у міры ды згодзе
Сёння на мемарыяльным комплексе ў Брыцалавічах прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны вызваленню Асіповіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Амаль тры гады акупанты гаспадарылі на тэрыторыі раёна, загубілі шмат людзей, спалілі і зруйнавалі сотні пабудоў. Але іх задума не спраўдзілася. Мужны народ ад мала да вяліка ўстаў на абарону сваёй Айчыны. Зброю ў рукі ўзялі нават жанчыны і падлеткі. Дзеці былі разведчыкамі і сувязнымі, гаспадыні гатавалі ежу партызанам, а дзядулі паказвалі лясным мсціўцам сцяжыны ў балоцістых лясах. Дзякуючы ўсеагульнай барацьбе і перамаглі. Калі аб гэтым і ўспомніць, як не ў Год народнага адзінства? Колькі твораў мастацкай літаратуры напісана пра гераічную барацьбу беларускага народа з фашыстамі, колькі музычных кампазіцый і карцін створана! Гэта ўзгадалі і ўдзельнікі мерапрыемства — а былі на ім дзеці, моладзь, людзі сталага веку, члены працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый. У жалобе стаялі землякі ў свяшчэнным месцы, задумаўшыся пра былое і сённяшні дзень. Да помнікаў леглі пунсовыя гваздзікі — таго ж колеру, што і кроў, якая пралілася дзеля таго, каб жыццё наша было светлым і бязвоблачным.