На каго ўсіх сабак “павесіць”?

На каго ўсіх сабак “павесіць”?

У рэдакцыю ў апошні час рэгулярна тэлефануюць чытачы і з абурэннем пытаюцца, калі па вуліцах перастануць бегаць беспрытульныя сабакі, якія ўяўляюць небяспеку прахожым. Звяртаемся да начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела АДУКВП “Райсэрвіс” Надзеі Дарашук.

Згодна з заключаным дагаворам, адловам бяздомных жывёл займаецца ААТ “Спецаўтапрадпрыемства” з абласнога цэнтра, — расказвае яна. Першапачаткова планавалася, што машына спецыяльнага прызначэння наш райцэнтр будзе наведваць штотыднёва, але зза перагружанасці спецыялістаў, аказваючых такую паслугу, і яе дарагавізныадзін прыездцягнекаля 2 мільёнаў рублёўрэальна такаяпрацэдураправодзіцца раз на месяц.

Якім чынам гэта робіцца? ПрадстаўнікРайсэрвісапаказвае кропкі, у якіх, згодна з паведамленнямі грамадзян і дворнікаў, назіралася найбольшая колькасць бяздомных сабак. Канечне, жывёлы не маюць прапіскі і звычкі сядзець на адным месцы, таму даводзіцца нямала пакалясіць па гораду ў іх пошуках. Калі сабака ідзе на кантакт, яе адлоўліваюць, потым вязуць у Магілёўскі пункт часовага ўтрымання, дзе ў жывёл ёсць шанц патрапіць у добрыя рукі. Хаця, будзем шчырымі, вельмі невялікі. Сабакі ўтрымліваюцца ў вальеры на працягу пяці сутак, і за гэты час валанцёры стараюцца знайсці ім гаспадароў. Калі не атрымліваецца, то чатырохногія, пасля пэўнай працэдуры, трапляюць на спецыяльна абсталяваны жывёльны могільнік…

Майстар АДУКВП “Райсэрвіс” Пётр Жораў паказвае звароты ад розных устаноў з просьбай знішчыць бяздомных сабак.

— Іх атрымліваем рэгулярна, — каменціруе ён. Таму даводзіцца арганізоўваць і ўласныяэкспедыцыі“. Так, па заявах сельсаветаў выязджаем у населеныя пункты, дзе гэтай справай займаецца наш работнік, які прайшоў спецыяльнае навучанне. “Паляваннепраходзіць парознаму, абясшкоджвае калі 4-5, а то і больш за дзясятак асобін.

Часта паступаюць і званкі ад гараджан наконт агрэсіўных жывёл, разы па два на тыдзень дыспетчар фіксуе такія звароты ў кнізе рэгістрацыі. Рэагуем на іх, толькі гарантаваць, што ўсіх сабак змаглі знайсці, не можам.

Меркаванні землякоў наконт таго, як змагацца з сабачымі “караванамі” на вуліцах, падзяляюцца: адны лічаць, што трэба знішчаць усіх бяздомных жывёл, другія прапаноўваюць адлоўліваць для далейшага ўтрымання. Але хто гэтым будзе займацца і куды засяляць — змоўчваюць. Між тым, па існуючых нормах утрыманне прытулку для жывёл абыходзіцца нятанна. Напрыклад, летась такая ўстанова абышлася гарадскому бюджэту Віцебска ў 2,53 мільярда рублёў. Не дзіўна, што падобныя ўстановы рознай формы ўласнасці, часцей — дабрачынныя, у краіне можна пералічыць па пальцах адной рукі. Таму пытанне аб лёсе жывёл, пры ўсёй важнасці, даволі спрэчнае.

Калі чалавек бачыць сабаку, што вольна шпацыруе па вуліцы, то нярэдка хапаецца за тэлефонную трубку і набірае нумар камунальнікаў, рэдакцыі газеты, а то і міліцыі. У РАУС сёлета паступіла 4 такія сігналы, прычым, толькі адзін быў прадыктаваны ўважлівай прычынай: сабака задушыў чатырох курэй. У астатніх выпадках жывёлы проста бегалі па вуліцах у пошуках ежы. Але хіба міліцыянеры, карэспандэнты ці рабочыя па комплексным добраўпарадкаванні населеных пунктаў могуць у імгненне вока, нібы герой камп’ютарнай гульні, дакладна з’явіцца ў пэўнай кропцы і паразіць цэль?

Думаецца, прычыны бескантрольнага размнажэння сабак і іх не заўсёды прыхільных адносін да навакольных крыюцца ў нас саміх: гэтыя хатнія жывёлы з’яўляюцца на свет побач са сваім сябрам-чалавекам! Між тым, у горадзе афіцыйна зарэгістравана толькі 258 сабак і катоў, хаця ў адным толькі Пратасевіцкім сельсавеце, напрыклад, іх “узаконена” адпаведна 455 і 401. А колькі іх жыве ў дамах і дварах гараджан “нелегаламі”, каб затым запоўніць сметнікі і паркі? У “Райсэрвісе” мяркуюць, што не менш за 5 тысяч. Дык можа варта не крычаць на ўсіх перакрыжаваннях аб тым, што ніхто не можа навесці парадак з сабакамі, лепш зрабіць так, як жыхарка дома № 2 па вуліцы Юбілейнай? Яна адлоўлівае ў двары бяздомных катоў і сабак і адвозіць іх да ветэрынара, дзе жывёл стэрылізуюць. У ветстанцыі называюць некалькіх чалавек, якія гэта робяць таксама. Яны не афішыруюць сябе і не займаюцца дэмагогіяй, нікога не пераконваюць у тым, што любяць жывёл, а проста аб іх клапоцяцца.

Дык давайце ж і мы не будзем шукаць крайняга ў тым, што адбываецца, а ўласным прыкладам паказваць рэальны шлях выйсця.

Іна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем