На беларускай зямлі лён апрацоўваюць з даўняга часу. З валакна ткалі палатно і шылі адзенне, стваралі выдатныя прадметы побыту, майстравалі цацкі для дзяцей. З насення рабілі алей і варылі кашу. Блакітныя кветкі гэтай расліны ўпрыгожваюць герб Беларусі, сімвалізуючы дабрабыт.

На беларускай зямлі лён апрацоўваюць з даўняга часу. З валакна ткалі палатно і шылі адзенне, стваралі выдатныя прадметы побыту, майстравалі цацкі для дзяцей. З насення рабілі алей і варылі кашу. Блакітныя кветкі гэтай расліны ўпрыгожваюць герб Беларусі, сімвалізуючы дабрабыт.

Лён

На беларускай зямлі лён апрацоўваюць з даўняга часу. З валакна ткалі палатно і шылі адзенне, стваралі выдатныя прадметы побыту, майстравалі цацкі для дзяцей. З насення рабілі алей і варылі кашу. Блакітныя кветкі гэтай расліны ўпрыгожваюць герб Беларусі, сімвалізуючы дабрабыт.

Пра лён спявалі, яму прысвячалі вершы, складалі прыказкі і прымаўкі. Янка Купала апісаў прыгажосць лёну так: «Ой, лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!», а Ларыса Геніюш напісала: «То ня сонца пазалотай пакацілася на загон, то ня ўвосень ля балота загарэўся пышны лён». У народзе казалі: «Лён усіх апранае», «Лён — кашуля ў полі».

Праца з лёнам, дарэчы, вельмі цяжкая і працяглая. Пасеяны ў пачатку лета, вырваны ў канцы жніўня, змяты з першым снегам, прадзены зімой з пакулля ў нітцы, лён пачыналі ткаць толькі вясной. І справа гэта таксама карпатлівая і патрабуе сапраўднага ўмення. Але ў выніку атрымліваецца дзіўная тканіна: яна можа быць і грубай, і далікатнай, пры гэтым экалагічная і карысная для здароўя.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны шануюць, папулярнасць яе расце з кожным годам. У Беларусі нават праводзяцца фестывалі, прысвечаныя гэтай расліне. Дарэчы, апошні з іх — «Свята льну. Роднае — моднае» — прайшоў нядаўна ў сталіцы.

Вельмі любіць працаваць з ільняной тканінай народны майстар Ірына Забаўская.

Вышываю толькі па лёнеручнікі, строі, сувенірную прадукцыю, а таксама адзенне лялекзванарак з аўтарскага праекта па матывах народных абярэжных лялек-матанак і шмат іншага, — расказвае Ірына Пятроўна. — Льняная тканіна неаднародная, трапляюцца няроўныя, дзесьці больш тоўстыя валокны, зза чаго ад яе адмаўляюцца некаторыя вышывальшчыцы. Аднак для мяне менавіта ў гэтай недасканаласці і ёсць непаўторнасць і прыгажосць льняной тканіны, да таго ж адразу бачна, што матэрыял натуральны. Паколькі вышываю мікракрыжыкам, старанна падлічваю кожную нітачку і адчуваю сапраўднае задавальненне ад цеснага кантакту з ільном.

У залежнасці ад прызначэння вырабу набываю для работы розную тканінуабрусную, пасцельную, касцюмную, ручніковую і нават з неабчышчанага лёну для сувенірных мяшочкаў.

Лён суправаджаў чалавека на працягу ўсяго жыцця. Дзіцятка спавівалі ў пялёнкі, зробленыя з прыполу матчынай ільняной кашулі. Жаніх з нявестай павінны былі абавязкова пастаяць на льняным ручніку. На вышытых ручніках апускалі ў зямлю труну з нябожчыкам.

Бабуля расказвала, што ў даўніну шырока выкарыстоўвалі тканіну з выбеленага лёну. У маіх продкаў была ўласная дзягцярня. Яны намыльвалі тка-ніну дзягцярным мылам і пакідалі на сонцы, такім чынам яна выбельвалася. У сучасных умовах даглядаць ільняныя вырабы ўвогуле даволі лёгка. Цікава, што чым больш іх мыеш, тым бялейшыя яны становяцца.

Парада ад майстра. Пры мыцці бялізны рукамі валокны льну махрацца і збіваюцца, таму лепш карыстацца пральнай машынай. Ніякія адбельвальнікі не патрэбны, асабліва калі бялізна вышываная. Дастаткова пакласці рэч у пральную машыну і ўключыць камбінаваны рэжым з беражлівым адціскам. Пральны парашокдля каляровай бялізны. Пасля мыцця трэба страсянуць рэч, каб валокны вярнуліся ў першапачатковае становішча. Важна не перасушыць бялізну, а прасаваць трэба з адпарваннем яшчэ вільготнае.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость