На Асіповіччыне працягваецца узвядзенне новых сучасных ферм у гаспадарках

На Асіповіччыне працягваецца узвядзенне новых сучасных ферм у гаспадарках

ferma1

Раўназначную паралель між выпускнікамі школ і працаўнікамі сельскай гаспадаркі і будаўнічай галіны праводзіць, безумоўна, некарэктна, але сёння ўсе яны ўскосна ператварыліся ў студэнтаў. Праўда, школьнікі свае іспыты ўжо здалі і цяпер, пасля цэнтралізаванага тэсціравання, у роздуме, якой навучальнай установе аддаць перавагу, а вось вяскоўцаў з будаўнікамі сваё “ЦТ” яшчэ чакае. Першыя напярэдадні галоўнага экзамену года — уборкі жніва, другія да пачатку новага навучальнага года павінны справіцца з рэканструкцыяй-узвядзеннем новых сучасных ферм у гаспадарках.
Днямі Дзмітрый Кулакоўскі, Канстанцін Доўгі і Валянцін Кузьміч — дырэктары УКП ЖКГ, ААТ “ПМК № 95 “Вадбуд” і УКДВП “Асіповічырамбуд” — на сваіх аб’ектах у калгасах “Авангард”, “Каўгарскі” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” здавалі папярэдні “экзамен” старшыні райвыканкама Пятру Шукаловічу. Разам з вырашэннем процьмы самых розных штодзённых пытанняў, кіраўнік раёна пастаянна сочыць і за ходам рэканструкцый МТФ у гаспадарках, аператыўна дапамагае вырашаць тую-іншую праблему. Але на гэты раз наведванне Пятром Яфімавічам трох ферм крыху змяніла “фармат”. І не з мэтай “заваліць” кіраўнікоў на іспытах, а каб тыя на свае вочы ўбачылі справы калег, на месцах параіліся і вызначылі лепшыя варыянты выканання пэўных аперацый, падзяліліся назапашанымі сакрэтамі-напрацоўкамі і г.д.
Не варта, мусіць, падрабязна пералічваць ужо зробленае там і тое, дзе яшчэ трэба прыкласці нямала сіл — працэс, як гаворыцца, ідзе па ўсіх накірунках. А вось хоць асобныя меркаванні дырэктара АУКВП “Капітальнае будаўніцтва” Сяргея Падбярознага прывесці, думаецца, варта:
— Нават не спецыялісту бачна, што па ўзроўні гатоўнасці лідзіруе МТФ у Забалацці, дзе генпадрадчыкам выступае “Рамбуд”, за ёй — ферма ў Лучыцах. А вось у Краях меліяратарам хутчэй за ўсё трэба будзе дапамагаць, падключаць дадатковыя сілы, шукаць варыянты далучэння сюды субпадрадчыка.
З кожным задзейнічаным на МТФ калектывам дасканала вызначаны ўсе рабочыя моманты. Вытворчыя нарады праводзім рэгулярна, пры ўзнікненні любых тэхналагічных ці іншых пытанняў стараемся аператыўна іх вырашаць, пры неабходнасці ўносім карэктывы.

ferma2
Сёння з фінансаваннем рэканструкцыі ферм праблем у раёне няма, грошы на набыццё патрэбных матэрыялаў у наяўнасці, але пажаданыя тэмпы стрымлівае недахоп рабочай сілы. І гэта нават з улікам таго, што на будаўнічых пляцоўках задзейнічаны будатрады. Прычым, гэта хвалюючая праблема не толькі для будаўнічых арганізацый — паглядзіце, колькі аб’яў з вакансіямі рабочых месцаў друкуецца ў нашай раённай газеце…
Ход работ на аб’ектах сведчыць, што яны вядуцца даволі напружана. Але і часу да выканання канкрэтна па-стаўленай задачы застаецца ўсё менш: першыя кароўнікі і даільна-малочныя блокі павінны быць здадзены да 1 верасня. Таму, як падкрэсліў старшыня райвыканкама, і работы трэба актывізаваць па-максімуму, выкарыстаць усе рэзервы.
Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем