На Асіповіччыне пачаліся вучэнні КСАР АДКБ

На Асіповіччыне пачаліся вучэнні КСАР АДКБ

ycheniya2
19 верасня на палігоне “Асіповіцкі” адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця вучэнняў воінскіх кантынгентаў КСАР АДКБ “Узаемадзеянне-2013”.
Узгаданыя вучэнні ідуць на агульным аператыўна-стратэгічным фоне з сумеснымі вучэннямі Узброеных сіл Беларусі і Расіі “Захад-2013”, аднак прамой сувязі між імі няма: задачай калектыўных сіл аператыўнага рэагавання з’яўляецца ўжыванне агульных сіл і сродкаў дзяржаў, якія ўваходзяць у арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, для супрацьстаяння пагрозе міжнароднага тэрарызму і дзейнасці незаконных уз-броеных фарміраванняў.
Вучэнні КСАР АДКБ праводзяцца ўжо ў пяты раз і ўпершыню на тэрыторыі нашай краіны. Сімвалічна, што пачатак “Узаемадзеяння 2013” супаў з 70-годдзем пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: у перыяд з 22 па 30 верасня 1943 года войскамі Цэнтральнага фронту былі вызвалены першы райцэнтр Беларусі — Камарын, потым Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Мсціслаў і Крычаў.
У сённяшніх рэаліях арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы можна лічыць найбольш дзейсным інструментам падтрымання геапалітычнага балансу на ўсёй постсавецкай прасторы.

ycheniya3 ycheniya4 ycheniya5
Спецыфіка вучэнняў тычыцца двух прынцыповых момантаў: на іх запланавана адпрацаваць ключавыя элементы ўзаемадзеяння сіл тэрытарыяльнай абароны з воінскімі кантынгентамі КСАР і праверыць эфектыўнасць змен, унесеных у сістэму кіравання апошніх.
Старт вучэнням даў парад міжнароднага кантынгенту, які прымаў міністр абароны Рэспублікі Беларусь Юрый Жадобін. Пасля кароткага перапынку, падчас якога ваеннаслужачыя знялі з сябе паходную амуніцыю і здалі на захаванне зброю, яны прыступілі да баявой падрыхтоўкі.

ycheniya1 OLYMPUS DIGITAL CAMERA
Дарэчы, пражываць і ўдасканальваць тэарэтычныя веды ўдзельнікі вучэнняў будуць у спецыяльна пабудаваным палатачным лагеры, дзе для гэтага створаны ўсе ўмовы.
У знак павагі да беларускага народа і яго ваеннай гісторыі прадстаўнікі фарміраванняў КСАР у гэты ж дзень усклалі вянкі да манументу на Алеі герояў і да помніку воінам-інтэрнацыяналістам у Асіповічах.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем