На Асіповіччыне сустракалi Каляду

На Асіповіччыне сустракалi Каляду

 kalyadyi-osipovichi03

Акунуцца ў атмасферу таямнічасці абраду калядавання можна было ў нядзелю ў аграгарадку Дрычын, дзе ладзілася штогадовае раённае свята “Шчадроўкі”. У ім прынялі ўдзел народныя калектывы “Вязанка” з Вяззя, “Вяселле” з Каўгароў і тутэйшы гурт “Вярба”.

kalyadyi-osipovichi01

Пакуль сяльчане збіраліся ў клуб, дзе праходзіла асноўнае тэатралізаванае дзейства, пераапранутыя ў калядных герояў самадзейныя артысты з “Вязанкі” з песнямі і танцамі накіраваліся па вясковых вуліцах, каб павесяліць народ ды завітаць у хаты з віншаваннямі-пажаданнямі. Калісьці ў абрад калядавання нашы продкі ўкладвалі глыбокі сэнс: дзякавалі сілам прыроды за сабраны ўраджай, прасілі іх быць шчодрымі і на наступны год, каб поўна было ў доме, хляве і полі. Кожны гаспадар лічыў за шчасце, калі ў яго хату наведваліся са шчадраваннямі — абавязкова пашанцуе ва ўсіх справах. Таму і адорваў добразычлівую кампанію. Сучасныя дрычынцы, да якіх заходзіў вясёлы гурт і разгортваў цэлае прадстаўленне, таксама не сталі выключэннем — ад душы частавалі гасцей, паказваючы сваю гасціннасць.

 kalyadyi-osipovichi04

Вярнуўшыся ў мясцовую ўстанову культуры, удзельнікі “Вязанкі” далучыліся да святочнай праграмы, перад пачаткам якой прысутныя маглі паглядзець калядную батлейку, падрыхтаваную членамі тэатральнага гуртка Дрычынскага клуба.

I вось на сцэне — Гаспадар і Гаспадыня, якія гатуюць калядны стол і чакаюць гасцей. Тыя не затрымліваюцца, і хутка перад гледачамі прадсталі ўсе тры творчыя калектывы, якія сыпалі жартамі і пажаданнямі, спявалі і танцавалі. Да гульняў і карагодаў далучыліся і ўсе жадаючыя, у зале стала па-дамашняму цёпла і ўтульна. Людзі сталага ўзросту ўспомнілі свае маладыя гады, калі гэтак жа весела і заўзята праводзілі святыя вечары.

 kalyadyi-osipovichi02

Былі ў той дзень і віншаванні з Новым годам і Калядамі з вуснаў начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрыны Раманчук і старшыні Дрычынскага сельсавета Мікалая Яромава, заслужаныя ўзнагароды калектывам за адраджэнне народнай спадчыны. А жыхары дзякавалі ініцыятараў мерапрыемства за цудоўную магчымасць дакрануцца да старадаўніх традыцый і за тыя станоўчыя эмоцыі, з якімі яны разыходзіліся па дамах.

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем