Мы и Основной закон

Мы и Основной закон

Аляксандр Яраш, старшыня савета ветэранаў чыгуначнага вузла:

— Днямі ў нас прайшла пашыраная селектарная нарада пад кіраўніцтвам старшыні савета ветэранаў Магілёўскага аддзялення Уладзіміра Грабёнкіна, на якой усе ўдзельнікі выказалі падтрымку канстытуцыйнаму рэферэндуму, які хутка адбудзецца ў краіне. З цікавасцю паслухалі мы і Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Трэба рухацца наперад, зазіраць у будучыню, клапаціцца пра дзяцей і ўнукаў. І хоць мы ўжо закончылі прафесійную дзейнасць, але трымаем руку на пульсе жыцця чыгункі і дзяржавы ў цэлым. Цікавімся развіццём галіны. Робім усё магчымае, каб перадаць жыццёвы вопыт, веды маладому пакаленню. За моладдзю будучае. Маладое пакаленне, якое зараз працуе на чыгуначных прадпрыемствах, з павагай ставіцца да сваіх ветэранаў. Так і павінна быць. У нас агульныя мэты. І моладзь, і людзі сталага ўзросту імкнуцца да жыцця ў мірнай краіне, мірнага суіснавання з іншымі краінамі свету. Усе пытанні павінны вырашацца за круглым сталом перамоў, прыслухоўвацца да іншых.

На працягу двух гадоў актуальным пытаннем з’яўляецца захаванне здароўя народа. Цалкам згодны з кіраўніком дзяржавы, які акцэнтаваў увагу беларусаў на своечасовым правядзенні дыспансерызацыі, клопаце пра самаадчуванне. Мы таксама рэгулярна нагадваем аб гэтым сваім пенсіянерам. Вялікая частка нашых ветэранаў зрабіла прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі, а зараз рыхтуецца да рэвакцынацыі, што дазволіць пазбегнуць цяжкага працякання захворвання.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость