Мітынг, прысвечаны гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшоў у Асіповічах

Мітынг, прысвечаны гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшоў у Асіповічах

Мітынг з нагоды чарговай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі — адно з галоўных публічных мерапрыемстваў, якія праводзіць Камуністычная партыя Беларусі. Але ў наш час яно мае больш шырокі сэнс, чым чарговы ўрачысты збор прыхільнікаў ідэі ўсеагульнай роўнасці. Гэта — ужо традыцыя, неад’емная частка нашай культурна-гістарычнай спадчыны. Яшчэ — нагода для сустрэчы прадстаўнікоў розных пакаленняў,  аб’яднаных сацыяльна-актыўнай жыццёвай пазіцыяй і павагай да мінуўшчыны Айчыны. I, нарэшце, — напамін аб тым, што змены ў жыцці кожнай краіны адбываюцца толькі тады, калі на тое дае згоду народ.

митинг осиповичи 03 митинг осиповичи 01 митинг осиповичи 02 митинг осиповичи 05

На апошні кантэкст Кастрычніцкага свята і зрабіў сэнсавы націск у сваёй прамове старшыня райсавета дэпутатаў і кіраўнік раённай арганізацыі КПБ Аляксандр Пузік. Ён з задавальненнем падкрэсліў, што беларускі народ праявіў высокую па-літычную сталасць на нядаўніх выбарах Прэзідэнта краіны і агучыў незгасаючае жаданне ўсіх асіповіцкіх камуністаў прымаць актыўны ўдзел у будаўніцтве суверэннай Беларусі — дзяржавы, якая шукае свой шлях, абапіраючыся на ўсё лепшае, што было ў яе гісторыі.

митинг осиповичи 08 митинг осиповичи 06 митинг осиповичи 07 митинг осиповичи 04

Падчас мітынгу былі ўручаны партыйны білет новаму члену кампартыі Алене Зайцавай і Падзяка ЦК КПБ ветэрану-камуністу Яўгену Урублеўскаму.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 18 июня для всех знаков Зодиака

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Обстановка на полях, промышленность и не только. Итоги утренних докладов Президенту по развитию регионов

17 июня 2026
Читать новость
Власть

Ситуация в АПК, развитие региона и подготовка к форуму. Лукашенко заслушал доклад по Минской области

17 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

17 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Милиция нашла пропавшего мужчину в болоте недалеко от станции Брицаловичи

17 июня 2026
Читать новость
Культура

«Вязанка» и цимбальный оркестр: осиповичские артисты покорили Поставы и Брянск

17 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем