Мінулых год жывая памяць

Мінулых год жывая памяць

Нялёгкі жыццёвы шлях прайшоў 97-гадовы Канстанцін Кірылавіч Царык, адзін з шасці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія сёння жывуць на Асіповіччыне

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

72 гады рука ў руцэ побач з ім крочыць верная спадарожні-ца Ніна Канстанцінаўна — любая жонка, надзейная сяброўка і родны чалавек, які не раз чуў расповеды пра вайну, умее выслухаць, падтрымаць, заўсёды зразумее. А пра баявы шлях свайго мужа ведае не горш за яго самога.

Вайна застала Канстанціна ў роднай вёсцы на Глушчыне. Камсамолец не мог мірыцца з акупацыйным рэжымам. Разам з сябрамі стаў паціху збіраць боепрыпасы, інфармацыю, дапамагаў, чым мог, лясным мсціўцам, каб хоць на крок наблізіць вызваленне.

Калі доўгачаканы фронт падышоў да яго вёскі, хлопец уступіў у армію і з пераможнымі баямі прайшоў усю Еўропу. Пакінуў сваё прозвішча на фашысцкім рэйхстагу. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, медалямі “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”. У мірны час працаваў шафёрам. Выгадавалі з жонкай траіх дзяцей, маюць унукаў і праўнукаў.

Вайна і зараз грукае ў сэрца напамінкам, не дае забыцца на баявых таварышаў, разбураныя гарады і вёскі, падзеі, сведкамі якіх быў. Канстанціна Кірылавіча і цяпер часта можна застаць з кнігай у руках, ён цікавіцца гісторыяй, аналізуе і з усіх сіл трымае свой рубеж.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем