Міністр наведаў Ялізава

Міністр наведаў Ялізава

Пазаўчора міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Руслан Пархамовіч наведаў філіял ”Ялізава” ААТ “Гродзенскі шклозавод”.

Кіраўнік Мінбуда азнаёміўся з работай прадпрыемства і сустрэўся з калектывам у межах правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва па тэме “Добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі — даступны спосаб павялічыць даход у пенсійным узросце”.

У мерапрыемстве таксама прымалі ўдзел старшыня Асіповіцкага райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі, генеральны дырэктар холдынга “Беларуская шкляная кампанія” Юрый Скрыпко і кіраўнік ААТ “Гродзенскі шклозавод” Дзяніс Юрчанка.

Руслан Пархамовіч у цэлым станоўча ацаніў ход рэалізацыі самага буйнога на сёння ў беларускім шкларобстве інвестпраекта — рэканструкцыі цэха № 4 філіяла “Ялізава”. Перамены будуць  сур’ёзныя: самая сучасная па канструкцыі шклаварная печ, высокавытворчае абсталяванне з пашыранымі магчымасцямі. “Раёнка” не так даўно даволі падрабязна паведамляла пра магчымасці абноўленага цэха (гл. “Некалькі фактаў пра ялізаўскае шкло” — “АК” № 79 ад 08.10.2021 г.), аднак адну навацыю ўсё ж варта закрануць: сучасныя транспарціровачная і ўпаковачная лініі дазволяць аўтаматызаваць усе аперацыі са шклатарай нестандартнай канфігурацыі. Попыт на бутэлькі і слоікі “пазнаваема-брэндавага” выгляду вялікі і непазбежна будзе расці далей, таму  такое пашырэнне функцыяналу наспела.

Раней работнікам цэха не так ужо рэдка даводзілася ўласнымі рукамі перастаўляць на ўпаковачную лінію да 50 тысяч адзінак  нестандартных вырабаў у змену…

Аднак вернемся на будпляцоўку. Справы тут ідуць рытмічна і хутка: спецыялісты ААТ “Магілёўтэхмантаж” і ТАА”Шклоінжынірынг” (Украіна), якія выконваюць асноўныя работы па будаўніцтве новай шклаварнай печы і мантажы тэхналагічнага абсталявання, абяцаюць завяршыць аб’ект напярэдадні Новага года. Не засталіся ў прастоі і работнікі прадпрыемства — частка займаецца выкананнем дапаможных работ у рамантуемым будынку, а пэўная колькасць завадчан была камандзіравана ў Барысаў, дзе яны дапамагаюць наладзіць выпуск прадукцыі ў створаным сёлета цэху ААТ “Белмедшкло”. Новая вытворчасць прызначана для імпартазамяшчэння шкляных трубак, з якіх робяць ампулы для медпрэпаратаў. Задача маштабная: за два гады павялічыць выпуск ампул са 150 мільёнаў у год да 650 мільёнаў. Вопыт і прафесіяналізм ялізаўчан, бясспрэчна, у яе вырашэнні не будзе лішнім.

…Падчас сустрэчы з калектывам быў закрануты шырокі спектр пытанняў, якія тычыліся развіцця галіны ў цэлым, канкрэтна ялізаўскага шкларобства і праблем, што хвалююць пасялкоўцаў.

Па словах Руслана Пархамовіча, перспектывы айчыннага шкларобства выглядаюць аптымістычна.

Пазітыўны настрой міністра мае трывалы грунт. Стварэнне восенню мінулага года холдынга “Беларуская шкляная кампанія”, якая аб’яднала ААТ “Белмедшкло”, “Гомельшкло”, “Гродзенскі шклозавод” і “Шклозавод “Нёман” за кошт аб’яднання актываў і рэсурсаў прадпрыемстваў стварыла ўмовы для  сур’ёзнага рыўка ўперад. За пяцігодку цалкам рэальна павялічыць выраб (і рэалізацыю, канешне) ліставога шкла ў 1,4 раза, шкляной бутэлькі — больш чым у 2 разы, медыцынскіх ампул — у 3,6 раза. Тэмпы ўражваючыя!

Аднак не трэба пакідаць без увагі і тое, што можа адмоўна паўплываць на рэалізацыю гэтых планаў. Сёння вузкім месцам галіны з’яўляецца праца-здольнасць калектываў прад-прыемстваў ва ўмовах каранавіруснай пандэміі. Гэтую праблему закрануў у сваёй прамове Дзяніс Юрчанка, які да пераходу на сённяшнюю пасаду кіраваў ялізаўскім філіялам. Ён прывёў некалькі прыкладаў, калі з-за адсутнасці калектыўнага імунітэту сярод персаналу некаторых структурных падраз-дзяленняў “ААТ “Гродзенскі шклозавод” узнікалі сур’ёзныя цяжкасці ў падтрыманні вытворчага рытму.

У ялізаўскім філіяле такіх форс-мажораў не было, аднак Дзяніс Юрчанка ўсё ж параіў мясцовым шкларобам клапаціц-ца пра здароўе своечасова — у тым ліку праз вакцынацыю ад COVID-19.

Завадчане задалі міністру і суправаджаючым яго асобам шмат пытанняў, на якія атрымалі пераканаўчыя і грунтоўныя адказы. Сярод іх узгадаем, бадай, самае знакавае. Ялізаўчане падтрымліваюць ініцыятыву калег аб увядзенні Дня работніка шкляной вытворчасці ў афіцыйны каляндар прафесійных святаў нашай краіны, таму і папрасілі міністра выказаць меркаванне на гэты конт. Руслан Пархамовіч паведаміў, што ўрад пра такое жаданне ведае і ўспрымае яго з разуменнем. Таму ў адпаведнасці з апошнім пратаколам даручэнняў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь кіраўніцтва холдынга “Беларуская шкляная кампанія” павінна ў бліжэйшы час зрабіць адпаведнае абгрунтаванне, якое можна будзе прадаставіць на разгляд Прэзідэнту краіны.

 

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем