Міністр аховы здароўя ў Асіповічах

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

6 лістапада раён наведаў міністр аховы здароўя Васілій Жарко, і гэтая падзея не засталася па-за ўвагай землякоў: жадаючыя патрапілі на прыём да высокай пасадавай асобы, каб падзяліцца набалелымі — ва ўсіх сэнсах — праблемамі.

Напрыклад, грамадзянка Т. прыехала разам з дачкою ажно з Магілёва. Маці не вельмі даўно страціла сына, вось і прасіла міністра паспрыяць у высвятленні абставін, ці ёсць у гэтай смерці віна людзей у белых халатах. Жанчына расказвала эмацыянальна і горача, атрымаўся працяглы дыялог. Па скаргах будзе накіравана ў абласны цэнтр камісія, якая і расставіць кропкі над “і”.

Звярнуліся да міністра дзве жыхаркі райцэнтра, якія маюць анкалагічныя захворванні — просьбы абедзвюх былі задаволены. Так што наведваліся асіпаўчане з самымі рознымі пытаннямі: дзейнасць медыцынскіх устаноў і ўсё тое, што звязана са здароўем людзей, заўсёды выклікае павышаную ўвагу. I хоць прэтэнзій да медыкаў хапае, аднак для паляпшэння медабслугоўвання насельніцтва таксама робіцца нямала. Возьмем хаця б тое, што з нядаўняга часу ў рэгістратуры райпаліклінікі ўстаноўлены дадатковыя нумары тэлефонаў: 170, 50-8-81 і 50-8-82. Значыць, будзе прасцей датэлефанавацца, каб запісацца да ўрача…

Падводзячы вынікі прыёму, Васілій Жарко адзначыў, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці медыцынскай прафесіі, неабходна надзяляць пацыентаў максімумам увагі і імкнуцца дапамагчы чалавеку любымі спосабамі. Тым больш, калі гэта датычыць элементарнага накіравання да спецыялістаў у абласны цэнтр ці сталіцу.

Завяршыўся візіт міністра наведваннем будпляцоўкі новага корпуса раённай бальніцы. I на пытанне, калі нарэшце асіпаўчане будуць мець доўгачаканую ўстанову аховы здароўя, Васілій Iванавіч паабяцаў, што ў канцы наступнага года.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем