Михаил Павлович Подвойский о войне

Михаил Павлович Подвойский о войне

Эх, каб не тая вайна!

Роўна тры чвэрці стагоддзя мінула з хвалюючай часіны, калі нашы — тады маладыя — бабулі ды дзядулі плакалі ад шчасця, абдымалі зусім незнаёмых людзей, дарылі адзін аднаму кветкі і марылі аб светлай будучыні.

І вось праляцела цэлая эпоха… Усё гэтак жа квітнеюць сады, весела шчабечуць птушкі, лагодна свеціць майскае сонейка. Толькі, на жаль, франтавыя раны, цяжар перанесеных страт і проста час бязлітасна прарэдзілі шчыльны строй абаронцаў краіны ад фашысцкай навалы. Але мы памятаем славутых землякоў, расказваем пра іх дзецям. А да тых, хто працягвае выконваць сваю асноўную зараз баявую задачу — не паддавацца хваробам, — найвялікшыя пашана і ўвага.

З гонарам і журбой успамінае Міхаіл Паўлавіч Падвойскі сяброў па зброі, з якімі ў складзе 211-га партызанскага атрада змагаўся супраць акупантаў. Збіраў неабходныя звесткі, зброю, распаўсюджваў лістоўкі, шыў зручныя боты ды рамяні, хадзіў на баявыя аперацыі.

На Сцяпана Сумчанку хацелі быць падобнымі ўсе хлопцы саракавых гадоў. Легендарны разведчык унёс значны ўклад у вызваленне нашага раёна, нездарма яго імя носіць цэнтральная вуліца горада.

А Міхаіл Паўлавіч часценька наведвае мемарыяльны знак арганізатару партызанскага руху на Асіповіччыне, які знаходзіцца непадалёк ад яго дома. Ветэрану ёсць аб чым пагутарыць з гераічным кіраўніком…

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем