Мемарыяльны знак у гонар Магдалены Радзівіл адкрылі ў в. Дуброва Асіповіцкага раёна

Мемарыяльны знак у гонар Магдалены Радзівіл адкрылі ў в. Дуброва Асіповіцкага раёна

У пятніцу ў вёсцы Дуброва адбылося адкрыццё мемарыяльнага знака на месцы былой панскай сядзібы Магдалены Радзівіл з роду Завішаў у гонар 155-годдзя з дня яе нараджэння. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў раённай і мясцовай улад, у тым ліку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірыну Раманчук і старшыню Лапіцкага сельсавета Аляксандра Гарадзілава, Заслужанага работніка культуры Беларусі Анатоля Тамашэўскага, супрацоўнікаў раённага краязнаўчага музея пад началам Антаніны Сцяпанавай, вучняў Жорнаўскай і Лапіцкай школ, тутэйшае насельніцтва. radzivil01

Ва ўрачыстасцях прымалі ўдзел кандыдат гістарычных навук Ігар Язэпенка, наш зямляк, выдавец, журналіст, краязнавец Віктар Хурсік, які даўно марыў, каб на гэтым слынным месцы  з’явіўся памятны знак у гонар княгіні Магдалены Радзівіл.

 radzivil

Да такой важнай справы спрычыніліся валанцёры Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, малодшы навуковы супрацоўнік музея Алег Вараненка, мясцовы жыхар Іван Бараноўскі і другія.

 Кожны, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, стаў не толькі яго сведкам, але і ўпісаў новую старонку ў гісторыю нашага краю, спадчыну якога трэба берагчы.

 radzivil

Цяпер да Магдалены Радзівіл можна прыйсці ў госці, маўкліва пасядзець у засені векавых ліп, парадавацца таму, як цягнуцца ўвысь зноўку пасаджаныя дубкі і наталіцца прыгажосцю навакольных мясцін.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем