«Малочны» бізнес у Асіповіцкім раёне

«Малочны» бізнес у Асіповіцкім раёне

kapchan“Раёнка” заўсёды з задавальненнем сустракаецца з людзьмі, якія робяць жыццё землякоў лепшым. Кожны для гэтага знаходзіць свае шляхі. Напрыклад, індывідуальны прадпрымальнік Павел Капчан збірае лішкі малака ў прыватных гаспадароў, і за ўсе 4 гады — ні адной скаргі!

Калі спачатку яго партнёрамі былі жыхары Дараганаўскага, Пратасевіцкага і Дрычынскага сельсаветаў, то зараз гэты ўвішны хлопец разам са сваім бацькам Сяргеем Міхайлавічам абслугоўваюць амаль увесь раён. За мінулы год яны закупілі ў насельніцтва без малога 900 тон малака.

З цягам часу адбыліся і іншыя змяненні. І пазітыўныя, і не вельмі. Да канструктыўных можна аднесці тое, што з вяскоўцамі, якія трымаюць кароў, не толькі заключаны пісьмовыя дагаворы, але і ўстаноўлены сапраўды давяральныя адносіны. Як вынік — зараз амаль не ўзнікае выпадкаў, каб якасць малака выклікала сумненне. Гэтаму дапамаглі і шматлікія тлумачальныя размовы з малаказдатчыкамі наконт антыбіётыкаў, выкарыстання мыючых сродкаў. Многія людзі адчулі сябе ўдзельнікамі малочнага бізнесу — набылі спецыяльныя ёмістасці для сырадою, зрабілі столікі, куды іх выстаўляюць. Ды і аплата задавальняе. Ёсць магчымасць атрымліваць грошы не толькі “літр за літр”, але і мець яшчэ надбаўку за тлустасць прадукту. У прынцыпе, адпала неабходнасць часта праводзіць аналіз малака. Гэта ў асноўным робіцца, калі пробы паказваюць якія-небудзь адхіленні.

Змяніліся да лепшага і дарогі. Грунтовая ідзе толькі ад Замошша да Лучыц, частка — з Жыціна да Вялікага Бору. Астатняе — без праблем. Пашырыўся і ўласны тэхнічны парк: цяпер прадпрымальнікі маюць не адну, а тры машыны. Яны далёка не новыя, аднак уважлівае абслугоўванне дапамагае падтрымліваць транспарт у рабочым стане. З падстрахоўкай надзейней: раптам малакавоз выйдзе са строю — як тады збіраць малако? Гэты ж прадукт любіць аператыўнасць. Праўда, былі некаторыя цяжкасці з гаражом, аднак і тут выйсце знайшлося: пабудавалі вялікае памяшканне каля свайго дома. Туды ў халодную пару ставяць машыну, каб не было праблем са “стартам”.

 А вось тое, што з кожным годам у хлявах вяскоўцаў усё менш кароў, сапраўды непакоіць. Пакаленне гаспадароў, якія не ўяўляюць свайго жыцця без каровы, для каго гэта не проста карміцелька, а ледзь не член сям’і, на жаль, адыходзіць. Маладыя сем’і не спяшаюцца абзаводзіцца рагулямі — ці то часу не стае, ці то клопату не хочуць мець. Але факт ёсць факт. Па афіцыйных дадзеных, на сёлетні студзень на прыватных падворках у населеных пунктах раёна ўтрымлівалася 505 кароў — на 89 галоў менш, чым летась. І прыкладна тры чвэрці карыстаюцца паслугамі Капчана.

Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што ёсць вёскі, дзе свая рагуля не рэдкасць. Гэта Жорнаўка, Дрычын, Вялікі Бор, Вяззе. Сярод лепшых малаказдатчыкаў — Ірына Карлоўская і Уладзімір Чыгілейчык з апошняга з названых населеных пунктаў, Міхаіл Пышны і Надзея Кавальчук з Дрычына, каўгаровец Мікалай Пухоўскі, жыхарка Краснага Галіна Лебедзева і другія.

Кожны, хто звязаны з вытворчасцю малака, ведае, што працоўны дзень распачынаецца вельмі рана. Малаказборшчык — не выключэнне. Зімою выязджаць на маршрут — іх, дарэчы, два — у 150 і 180 кіламетраў — трэба ў              6 гадзін раніцы. Зараз штодня Павел Капчан збірае каля 1.500 кілаграмаў малака. Сонца павярнула на вясну, значыць, і колькасць малака будзе павялічвацца. Па папярэдніх падліках, улетку штомесяц на завод яго трэба будзе дастаўляць каля 85 тон. Летась, дарэчы, было каля ста. Ну і, зразумела, зменіцца графік — давядзецца адпраўляцца ў дарогу на дзве гадзіны раней, каб да гарачыні паспець даставіць сыравіну перапрацоўшчыку.

Дарэчы, з гадамі выйшла на новы ўзровень і супрацоўніцтва з вытворчым цэхам “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”. Яно і зразумела: калі малако ў адных руках, працэс больш арганізаваны і надзейны. А гэтыя рукі з цягам часу вы-клікаюць усё больш даверу і павагі.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость