Маладзёжны суботнік прайшоў у Асіповічах

Маладзёжны суботнік прайшоў у Асіповічах

Вясна — пара аднаўлення. А яшчэ — час наводзіць чысціню. Чым і займаліся ў мінулыя выхадныя ўдзельнікі раённага маладзёжнага суботніка. Каля сотні юнакоў і дзяўчат адправіліся на барацьбу са смеццем: вучні Вяззеўскай школы, навучэнцы мясцовага каледжа, прадстаўнікі АЗАА, лясгаса, РАНС, налогавай інспекцыі, ААТ «ААБ Беларусбанк», аўтапарка № 19, Асіповіцкага ўпраўлення магістральных газаправодаў, ваеннаслужачыя в/ч 12180, чыгуначнікі і іншыя. Маладзёжны дэсант прывёў у належны выгляд вёску Вяззе, тэрыторыі ў раёне в. Смык, гарадскога пляжа і ад Вяззя да дачнага пасёлка Дружба. Каб даставіць маладых жыхароў горада да месца ўборкі, аўтапарк сумесна з лясгасам арганізавалі камфартабельны аўтобус.

molodyozhnyiy-subbotnik-osipovichi-1

— Смецця было вельмі шмат, — адзначае першы сакратар РА ГА «БРСМ» Ганна Дземідок, адна з арганізатараў і непасрэдная ўдзельніца суботніка. — Больш за ўсё назбіралі шкляных і пластыкавых бутэлек. А ўвогуле ж вывезлі два трактарныя прычэпы і машыну рознага хламу. Гэты факт, дарэчы, узрушыў маладых людзей: няўжо землякам так цяжка прыбіраць за сабой?

Канечне, у суботу вышэйназваныя тэрыторыі прывялі ў парадак. Але ці надоўга? Усё залежыць ад нас саміх. Давайце падтрымліваць чысціню — так жа і самім прыемней!

молодёжный субботник осиповичи 2 молодёжный субботник осиповичи 3 молодёжный субботник осиповичи 4 молодёжный субботник осиповичи 5 молодёжный субботник осиповичи 6 молодёжный субботник осиповичи 7 молодёжный субботник осиповичи 8

Фота Марыі ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем