Магілёўшчына святкуе!

Магілёўшчына святкуе!

2023 год пачынаецца для жыхароў Магілёўскай вобласці з круглай даты: сёння рэгіёну спаўняецца 85 гадоў. Вось дзесяць цікавых фактаў аб ім

  1. Магілёўская вобласць — адна з самых маленькіх і маланаселеных у рэспубліцы: па стане на 1 студзеня 2022 года на 29,1 тысячы квадратных кіламетраў пражывала 1 000 845 чалавек, 465 699 з якіх мужчыны, 535 146 — жанчыны. Для параўнання: насельніцтва Мінска на азначаны перыяд складала 1 996 553 чалавекі.
  2. Сярод рэгіёнаў рэспублікі Магілёўшчына — галоўны вытворца хімічных валокнаў (58,8%), цэменту (69,1%), жалезабетонных шпал (66,8%) і садавіннаагароднінных кансерваў (32,5%). У вобласці засяроджаны рэспубліканскі аб’ём вытворчасці ліфтаў і шын. У ліку буйнейшых прадпрыемстваў — асіповіцкія ААТ “АЗАА”, ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіял “Ялізава”, ЗАТ “АЗТМ”, ЗВУП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”.
  3. Лясы займаюць 41% тэрыторыі Магілёўшчыны. Самы высокі паказчык лясістасці (55%) належыць Асіповіцкаму раёну.
  4. У рэгіёне адкрыта больш за 1 800 радовішчаў карысных выкапняў, тут здабываюць цэментавую сыравіну (найбуйнейшыя ў краіне запасы мелу, мергелю, гліны і суглінкаў цэментавых); фасфарыты (унікальныя для Беларусі); пясчана-жвіровыя сумесі; будаўнічыя і сілікатныя пяскі; торф; сапрапель; мінеральныя воды; трэпел (самае буйное беларускае радовішча); нафту.
  5. З 1944 па 1954 гады Магілёўшчына была меншай, таму што існавала Бабруйская вобласць. У яе ўваходзіла 14 раёнаў — частак цяперашніх Мінскай і Гомельскай абласцей.
  6. У 1840 годзе ў Горках была адкрыта Горы-Горацкая земляробчая школа, пасля пераўтвораная ў Земляробчы інстытут. Гэта першая ў Расійскай імперыі вышэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова.

 

  1. У 1998 г. на могілках вёскі Боркі (Клічаўскі раён) археолагі знайшлі помнік дахрысціянскай культуры — “хатку-церамок” (від пахавання язычнікаў). Самае дзіўнае, што такі абрад пахавання захоўваўся ў гэтым раёне да першай паловы XX стагоддзя. Па меркаванні навукоўцаў, падобны помнік — адзіны на тэрыторыі Беларусі.
  2. Неадназначную назву Прапойск да 1945 г. насіў Слаўгарад. Прапоем называўся адрэзак рэчышча, дзе рака Проня злівалася з ракой Сож. Слова “прапой” азначае моцны вір, які ўтвараецца пры зліцці рэк, у прыватнасці пры ўпадзенні Проні ў Сож.
  3. Расійская імператрыца Кацярына II падарыла сваім фаварытам некалькі населеных пунктаў будучай Магілёўшчыны: мястэчка Крычаў — князю Пацёмкіну, Шклоў — палкоўніку Зорычу, Прапойск — князю Галіцыну. Але гэтак багата адорваліся не толькі саноўнікі і асобы, асабліва блізкія імператрыцы. У 1782 годзе Кацярына II за за-слугі перад імперыяй адпісала сяло Круглае з усімі яго ўгоддзямі прэзідэнту Расійскай акадэміі і дырэктару Пецярбургскай акадэміі навук княгіні Кацярыне Дашковай. Яна валодала гэтай маёмасцю да 1810 года.
  4. У 1915 годзе, падчас Першай сусветнай вайны, у Магілёве дзейнічала стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміі імператара Мікалая ІІ. Адсюль жа 28 лютага 1917 года яго цягнік адправіўся ў Царскае Сяло, аднак быў спынены ў Пскове, дзе 2 сакавіка 1917 года цар адрокся ад прастола. Потым састаў вярнуўся ў Магілёў, а Мікалай ІІ рушыў у Царскае Сяло ўжо як “палкоўнік Раманаў”.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем