Магілёўшчына святкуе!

Магілёўшчына святкуе!

2023 год пачынаецца для жыхароў Магілёўскай вобласці з круглай даты: сёння рэгіёну спаўняецца 85 гадоў. Вось дзесяць цікавых фактаў аб ім

  1. Магілёўская вобласць — адна з самых маленькіх і маланаселеных у рэспубліцы: па стане на 1 студзеня 2022 года на 29,1 тысячы квадратных кіламетраў пражывала 1 000 845 чалавек, 465 699 з якіх мужчыны, 535 146 — жанчыны. Для параўнання: насельніцтва Мінска на азначаны перыяд складала 1 996 553 чалавекі.
  2. Сярод рэгіёнаў рэспублікі Магілёўшчына — галоўны вытворца хімічных валокнаў (58,8%), цэменту (69,1%), жалезабетонных шпал (66,8%) і садавіннаагароднінных кансерваў (32,5%). У вобласці засяроджаны рэспубліканскі аб’ём вытворчасці ліфтаў і шын. У ліку буйнейшых прадпрыемстваў — асіповіцкія ААТ “АЗАА”, ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіял “Ялізава”, ЗАТ “АЗТМ”, ЗВУП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”.
  3. Лясы займаюць 41% тэрыторыі Магілёўшчыны. Самы высокі паказчык лясістасці (55%) належыць Асіповіцкаму раёну.
  4. У рэгіёне адкрыта больш за 1 800 радовішчаў карысных выкапняў, тут здабываюць цэментавую сыравіну (найбуйнейшыя ў краіне запасы мелу, мергелю, гліны і суглінкаў цэментавых); фасфарыты (унікальныя для Беларусі); пясчана-жвіровыя сумесі; будаўнічыя і сілікатныя пяскі; торф; сапрапель; мінеральныя воды; трэпел (самае буйное беларускае радовішча); нафту.
  5. З 1944 па 1954 гады Магілёўшчына была меншай, таму што існавала Бабруйская вобласць. У яе ўваходзіла 14 раёнаў — частак цяперашніх Мінскай і Гомельскай абласцей.
  6. У 1840 годзе ў Горках была адкрыта Горы-Горацкая земляробчая школа, пасля пераўтвораная ў Земляробчы інстытут. Гэта першая ў Расійскай імперыі вышэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова.

 

  1. У 1998 г. на могілках вёскі Боркі (Клічаўскі раён) археолагі знайшлі помнік дахрысціянскай культуры — «хатку-церамок» (від пахавання язычнікаў). Самае дзіўнае, што такі абрад пахавання захоўваўся ў гэтым раёне да першай паловы XX стагоддзя. Па меркаванні навукоўцаў, падобны помнік — адзіны на тэрыторыі Беларусі.
  2. Неадназначную назву Прапойск да 1945 г. насіў Слаўгарад. Прапоем называўся адрэзак рэчышча, дзе рака Проня злівалася з ракой Сож. Слова «прапой» азначае моцны вір, які ўтвараецца пры зліцці рэк, у прыватнасці пры ўпадзенні Проні ў Сож.
  3. Расійская імператрыца Кацярына II падарыла сваім фаварытам некалькі населеных пунктаў будучай Магілёўшчыны: мястэчка Крычаў — князю Пацёмкіну, Шклоў — палкоўніку Зорычу, Прапойск — князю Галіцыну. Але гэтак багата адорваліся не толькі саноўнікі і асобы, асабліва блізкія імператрыцы. У 1782 годзе Кацярына II за за-слугі перад імперыяй адпісала сяло Круглае з усімі яго ўгоддзямі прэзідэнту Расійскай акадэміі і дырэктару Пецярбургскай акадэміі навук княгіні Кацярыне Дашковай. Яна валодала гэтай маёмасцю да 1810 года.
  4. У 1915 годзе, падчас Першай сусветнай вайны, у Магілёве дзейнічала стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміі імператара Мікалая ІІ. Адсюль жа 28 лютага 1917 года яго цягнік адправіўся ў Царскае Сяло, аднак быў спынены ў Пскове, дзе 2 сакавіка 1917 года цар адрокся ад прастола. Потым састаў вярнуўся ў Магілёў, а Мікалай ІІ рушыў у Царскае Сяло ўжо як «палкоўнік Раманаў».

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем