Людзі, якія робяць штосьці на агульную карысць не дзеля падзякі, а па патрэбе душы, часта раздзяляюць грамадства на два лагеры. Адны лічаць іх дзівакамі, смяюцца і закідваюць кпінамі, а другія, наадварот, шануюць ініцыятыўнасць і імкненне зрабіць жыццё лепш.

Людзі, якія робяць штосьці на агульную карысць не дзеля падзякі, а па патрэбе душы, часта раздзяляюць грамадства на два лагеры. Адны лічаць іх дзівакамі, смяюцца і закідваюць кпінамі, а другія, наадварот, шануюць ініцыятыўнасць і імкненне зрабіць жыццё лепш.

Квітнеючы пабачыць сад

Людзі, якія робяць штосьці на агульную карысць не дзеля падзякі, а па патрэбе душы, часта раздзяляюць грамадства на два лагеры. Адны лічаць іх дзівакамі, смяюцца і закідваюць кпінамі, а другія, наадварот, шануюць ініцыятыўнасць і імкненне зрабіць жыццё лепш. Жыхар вёскі Цэль былы вайсковец Аляксей Саковіч якраз з такіх энтузіястаў і неадназначнасць адносін землякоў успрымае філасофскі.

Аляксей Мікалаевіч прыехаў з сям’ёй у Цэль з Асіповічаў у 2002 годзе. Атрымалася так, што суседзямі па пляцоўцы былі дзве сям’і аднаго з нашым героем узросту. Разам яны прыйшлі да высновы, што трэба змяніць аб-лічча пад’езда.

— Кожны прыўносіў у агульную справу свае ідэі, — успамінае мужчына. — Я, напрыклад, займаўся зімнім садам. Астатнія дапамагалі, падтрымлівалі чысціню і парадак. Паступова да нашага пачынання падключыліся ўсе жыхары пад’езда. Дасюль удзячны тым, хто зразумеў пасыл і адрэагаваў адэкватна.

Аднак на ўнутраным аздабленні агульнага дома імпэт не скончыўся: пачала змяняцца пляцоўка ля ўвахода. Першымі з’яві-ліся цэментныя вазы.

— Каб праводзіць зімні час з карысцю, знайшоў для сябе цікавае хобі — выраб садовых скульптур з бетона, — расказвае Аляксей Мікалаевіч. — З часам стала атрымоўвацца, захацелася ўпрыгожыць пляцоўку чымсьці значным. І якраз у гэты час дачка падарыла нам унучку. У гонар яе нараджэння ўсталяваў невялічкі фантан.

Сёлета тэрыторыя каля дома № 8 дзякуючы намаганням Аляксея Саковіча папоўнілася дзясяткам саджанцаў пладовых дрэў. Насаджэнне атрымала назву “Сад памяці”. Што яна азначае, кожны жыхар Цэлі вырашае самастойна.

— Паставіў сабе мэту: высаджваць двойчы ў год, вясной і ўвосень, па чатыры дрэўцы, — каменціруе цэльчанін. — Тут будуць вішні, яблыкі, грушы. Адметнасць саду ў яго паходжанні. Усе саджанцы — гэта дзічкі, якія прараслі ўздоўж сцежкі ў школу. Я іх выкопваю і прывіваю, бо хочацца аднойчы выйсці на балкон і пабачыць квітнеючы сад, атрымаць асалоду ад духмянага паху. Вяскоўцы ставяцца да гэтага па-рознаму: нехта прымае за дурнога, нехта падтрымлівае. Многія прызвычаіліся сачыць толькі за сваімі надзеламі, а тое, што робіцца за імі, не турбуе.

Аднак усе напрацоўкі Аляксея Саковіча не засталіся па-за ўвагай. Тройчы мужчына атрымліваў узнагароду за лепшы пад’езд шматкватэрнага дома ў сельскай мясцовасці, а прызавыя грошы ішлі на добраўпарадкаванне. Такім чынам абнавілі паштовыя скрыні і адрамантавалі дзверы ў падвал. Прэмію, атрыманую ў мінулым годзе, агульна вырашылі пералічыць на дабрачынны рахунак маленькага жыхара пад’езда Яўгенія Кавалёва, якому патрабавалася аперацыя за мяжой па аднаўленні слыху.

— Зараз галоўная мэта — захаваць тое, што ёсць, — усміхаецца Аляксей Мікалаевіч. — А там глядзіш — і колькасць аматараў прыгажосці ды ўтульнасці папоўніцца.

 

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем