Лясныя эксперыменты ў Асіповіцкім раёне

Лясныя эксперыменты ў Асіповіцкім раёне

Даследчая дзейнасць Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базы Iнстытута лесу НАН Беларусі вызначаецца тэматычным планам, які зацвярджаецца на самым высокім узроўні: біялагічным аддзяленнем Акадэміі навук і Дзяржкамітэтам па навуцы і тэхналогіях.

Адбор тэм і, адпаведна, іх фінансаванне — справа конкурсная, таму навукоўцам трэба выбіраць найбольш перспектыўныя пытанні, а яшчэ лепш праяўляць прадбачлівасць і прад’яўляць прапановы не на паперы, а ў выглядзе ўжо распачатых эксперыментаў.

Навуковы калектыў ЖЭЛБ, які ўзначальвае кандыдат сельскагаспадарчых навук Уладзімір Рашэтнікаў, мае ў запасе шэраг такіх ініцыятыўных доследаў. Адзін з іх — пад рабочай назвай “Спосаб рэканструкцыі нізкаплотных насаджэнняў дуба чарэшчатага метадам пасадкі культур яліны” — вядзецца ўжо на працягу 20 гадоў і толькі нядаўна прадстаўлены на разгляд экспертнай камісіі.

У спрошчаным выглядзе ідэя эксперыменту вось у чым. Звычайна ў лясах з колькасцю маладых дубоў ніжэй пэўнага ўзроўню, гэта парода выцясняецца бярозай і асінай. Калі ж замяніць канкурэнтаў маладых дубоў на яліну, то гэтыя каштоўныя віды дрэў утвораць устойлівы і вельмі прадукцыйны “дуэт”.

За ўзгаданы час ідэя асіповіцкіх навукоўцаў у асноўным ужо даказала сваю правільнасць, таму на распрацоўку канкрэтных практычных рэкамендацый па павышэнні якасці лясоў — а менавіта яны з’яўляюцца асноўнай “прадукцыяй” галіновай навукі, спатрэбіцца адносна нямнога часу — да пяці гадоў.

Дарэчы, у свой час атрымаўшая афіцыйную падтрымку тэма “Распрацоўка методыкі ўзнаўлення дуброў метадам рэканструкцыі лесанасаджэнняў” была распачата такім жа — ініцыятыўным — спосабам. Зараз гэтая інавацыя жорнаўскіх навукоўцаў праходзіць доследна-практычную праверку ў Копыльскім лясгасе.

Па словах Уладзіміра Рашэтнікава, у дзейснасці сваіх рэкамендацый распрацоўшчыкі ўпэўнены, аднак іх удасканаленне працягваецца. Прычына таму — істотнае змяненне клімату. Беларускія лясы, зразумела, здольны прыстасоўвацца да вельмі шырокіх варыяцый вільготнасці і тэмпературы, аднак абгрунтаваная дапамога дазваляе абысціся пры гэтым без страт прадукцыйнасці.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость