Конкурс «Містэр Асіповічы — 2014»: шасцёра смелых

Конкурс «Містэр Асіповічы — 2014»: шасцёра смелых

Мужчынскія конкурсы прыгажосці для Беларусі даволі рэдкія: калі жанчына проста павінна быць прыгожай, то ад мужчыны падобнага, як правіла, не патрабуе ніхто. Ён, на думку грамадства, павінен быць моцным, смелым, упэўненым у сабе і акуратным.

У Асіповічах з гэтым сцвярджэннем спрачаюцца ўжо не ўпершыню: пакуль ідзе падрыхтоўка да першага такога конкурсу рэспубліканскага ўзроўню, у раённым Цэнтры культуры кампетэнтнае журы ўжо ў трэці раз выбірала «Містэра Асіповічы». Прэтэндэнты на высокі тытул, зразумела, павінны валодаць не толькі знешняй прывабнасцю, але і ўнутранай прыгажосцю, быць харызматычным і ўсебакова развітым і мець творчую індывідуальнасць: мала проста выйсці і паказаць сябе.

mister
Мистер Осиповичи — 2014

Смельчакоў з поўным наборам узгаданых якасцей аказалася шасцёра, і два тыдні з дапамогай харэографа Яўгеніі Мацкевіч, педагога па вакале Веранікі Кузьміч, гукарэжысёра Андрэя Касьянава, арганізатараў Таццяны Сазановіч, Таццяны Логвін, Мікалая Самусевіча яны рыхтаваліся да барацьбы за званне “Містэр Асіповічы-2014”.

4 красавіка ў прасторнай зале РЦК быў поўны аншлаг: наперадзе, па словах вядучых, гледачоў чакалі два часы задавальнення для жанчын і рэўнасці для мужчын. Дзяўчыны з груп падтрымак некаторых удзельнікаў конкурсу актыўна віскаталі, крычалі і пляскалі ў далоні, калі ўбачылі сваіх любімчыкаў у дзелавых і спартыўных касцюмах. Вядома, паказ элегантных касцюмаў з дэфіле дзяўчат у купальніках не параўнаць, але, пагадзіцеся, не кожны дзень прыгажуны цешаць вока, апрануўшыся ў касцюм з гальштукам.

Акрамя забаўляльнага і кулінарнага конкурсаў, якія перамяжоўваліся выступленнямі артыстаў мас-тацкай самадзейнасці, у поўнае захапленне гледачоў прывяла «Візітоўка», дзе маладыя людзі распавялі пра сябе неверагоднымі спосабамі: танцам з пастановачных відэа, з дапамогай мультыплікацыйных герояў, тэатралізаванай пастаноўкай, прэзентацыяй фота з сямейнага архіва. Самая відовішчная і прыгожая частка — творчая — таксама парадавала: былі і дэкламацыя вершаў, і песні на рускай і французскай мовах, і танцы, і філасофскі маналог. Выдатную фізічную форму канкурсанты прадэманстравалі “ўжывую” ў забаўляльным конкурсе і відэазапісы спаборніцтва па плаванні, загадзя праведзенага ў нашым басейне.

Рашэнне журы конкурсу пад старшынствам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрыны Раманчук, куды ўвайшлі і «Місіс-2013» і «Містэр-2012» Вольга Аліферовіч і Раман Сярчэня, было аднагалосным: тытул «Містэр Асіповічы-2014» па праве належыць Віталю Падцярэбу, старшаму майстру ААТ «ПМК № 95 «Вадбуд» (чацвёрты злева), а «Віцэ-містэра» — кіраўніку тэатральнай студыі Яўгену Чысцякову. Самы старэйшы ўдзельнік Аляксей АтрашэўскI — зараз «Містэр Абаянне», Антон БаравIк – «Містэр Знаходлівасць», Максім Бурак — «Містэр Спорт», Аляксей ТарапацкI — «Містэр Стыль». Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад аддзела ідэала-гічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ААТ «Асіповіцкі хлебазавод» і БРСМ. I, натуральна, дыпломы, якія пацвярджаюць іх новыя званні пераможцаў у баталіі высакароднасці, мужнасці, галантнасці і крэатыўнасці.

24-гадовы Віталь Падцярэба — творчая асоба, член асацыяцыі маладых навукоўцаў, кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы і спартыўным арыентаванні і вялікі аматар танцаў.

mister-pobeditel

— На сцэну выходзіў і раней, — дзеліцца ён уражаннямі. У ВНУ быў членам каманды КВЗ, але ў падобным мерапрыемстве ўдзельнічаў упершыню, і, скажу шчыра, гэта нялёгкая праца. Але і задавальненне вялікае. Сілы ўдзельнікаў былі прыкладна роўнымі, таму да самага канца захоўвалася інтрыга. Калі мяне назвалі новым «Містэрам«, адчуў сапраўдны эмацыйны выбух! Хлопцы, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, вельмі ўдзячныя арганізатарам і ўсім, хто дапамагаў у яго падрыхтоўцы і правядзенні. Асобны дзякуй непараўнальным вядучым Ганне Калодка і Юліяне Вараўка і, канечне, публіцы. Дзякуючы агульным намаганням атрымалася сапраўднае шоу, якое, упэўнены, надоўга запомніцца і ўдзельнікам, і гледачам.

Алена ЛЕПЛЯНIНА-КУБАР.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость