Конкурс “Містэр Асіповічы – 2014”: шасцёра смелых

Конкурс “Містэр Асіповічы – 2014”: шасцёра смелых

Мужчынскія конкурсы прыгажосці для Беларусі даволі рэдкія: калі жанчына проста павінна быць прыгожай, то ад мужчыны падобнага, як правіла, не патрабуе ніхто. Ён, на думку грамадства, павінен быць моцным, смелым, упэўненым у сабе і акуратным.

У Асіповічах з гэтым сцвярджэннем спрачаюцца ўжо не ўпершыню: пакуль ідзе падрыхтоўка да першага такога конкурсу рэспубліканскага ўзроўню, у раённым Цэнтры культуры кампетэнтнае журы ўжо ў трэці раз выбірала “Містэра Асіповічы”. Прэтэндэнты на высокі тытул, зразумела, павінны валодаць не толькі знешняй прывабнасцю, але і ўнутранай прыгажосцю, быць харызматычным і ўсебакова развітым і мець творчую індывідуальнасць: мала проста выйсці і паказаць сябе.

mister
Мистер Осиповичи – 2014

Смельчакоў з поўным наборам узгаданых якасцей аказалася шасцёра, і два тыдні з дапамогай харэографа Яўгеніі Мацкевіч, педагога па вакале Веранікі Кузьміч, гукарэжысёра Андрэя Касьянава, арганізатараў Таццяны Сазановіч, Таццяны Логвін, Мікалая Самусевіча яны рыхтаваліся да барацьбы за званне “Містэр Асіповічы-2014”.

4 красавіка ў прасторнай зале РЦК быў поўны аншлаг: наперадзе, па словах вядучых, гледачоў чакалі два часы задавальнення для жанчын і рэўнасці для мужчын. Дзяўчыны з груп падтрымак некаторых удзельнікаў конкурсу актыўна віскаталі, крычалі і пляскалі ў далоні, калі ўбачылі сваіх любімчыкаў у дзелавых і спартыўных касцюмах. Вядома, паказ элегантных касцюмаў з дэфіле дзяўчат у купальніках не параўнаць, але, пагадзіцеся, не кожны дзень прыгажуны цешаць вока, апрануўшыся ў касцюм з гальштукам.

Акрамя забаўляльнага і кулінарнага конкурсаў, якія перамяжоўваліся выступленнямі артыстаў мас-тацкай самадзейнасці, у поўнае захапленне гледачоў прывяла “Візітоўка”, дзе маладыя людзі распавялі пра сябе неверагоднымі спосабамі: танцам з пастановачных відэа, з дапамогай мультыплікацыйных герояў, тэатралізаванай пастаноўкай, прэзентацыяй фота з сямейнага архіва. Самая відовішчная і прыгожая частка — творчая — таксама парадавала: былі і дэкламацыя вершаў, і песні на рускай і французскай мовах, і танцы, і філасофскі маналог. Выдатную фізічную форму канкурсанты прадэманстравалі “ўжывую” ў забаўляльным конкурсе і відэазапісы спаборніцтва па плаванні, загадзя праведзенага ў нашым басейне.

Рашэнне журы конкурсу пад старшынствам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрыны Раманчук, куды ўвайшлі і “Місіс-2013” і “Містэр-2012” Вольга Аліферовіч і Раман Сярчэня, было аднагалосным: тытул “Містэр Асіповічы-2014” па праве належыць Віталю Падцярэбу, старшаму майстру ААТ “ПМК № 95 “Вадбуд” (чацвёрты злева), а “Віцэ-містэра” — кіраўніку тэатральнай студыі Яўгену Чысцякову. Самы старэйшы ўдзельнік Аляксей АтрашэўскI — зараз “Містэр Абаянне”, Антон БаравIк – “Містэр Знаходлівасць”, Максім Бурак — “Містэр Спорт”, Аляксей ТарапацкI — “Містэр Стыль”. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад аддзела ідэала-гічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” і БРСМ. I, натуральна, дыпломы, якія пацвярджаюць іх новыя званні пераможцаў у баталіі высакароднасці, мужнасці, галантнасці і крэатыўнасці.

24-гадовы Віталь Падцярэба — творчая асоба, член асацыяцыі маладых навукоўцаў, кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы і спартыўным арыентаванні і вялікі аматар танцаў.

mister-pobeditel

— На сцэну выходзіў і раней, — дзеліцца ён уражаннямі. У ВНУ быў членам каманды КВЗ, але ў падобным мерапрыемстве ўдзельнічаў упершыню, і, скажу шчыра, гэта нялёгкая праца. Але і задавальненне вялікае. Сілы ўдзельнікаў былі прыкладна роўнымі, таму да самага канца захоўвалася інтрыга. Калі мяне назвалі новымМістэрам“, адчуў сапраўдны эмацыйны выбух! Хлопцы, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, вельмі ўдзячныя арганізатарам і ўсім, хто дапамагаў у яго падрыхтоўцы і правядзенні. Асобны дзякуй непараўнальным вядучым Ганне Калодка і Юліяне Вараўка і, канечне, публіцы. Дзякуючы агульным намаганням атрымалася сапраўднае шоу, якое, упэўнены, надоўга запомніцца і ўдзельнікам, і гледачам.

Алена ЛЕПЛЯНIНА-КУБАР.

Последние новости

Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем