Как получить воду с ничего

Как получить воду с ничего

Энергаэфектыўнасць

Гарачая вада з нічога

Другаснымі рэсурсамі могуць быць не толькі макулатура, металалом ці ПЭТ-бутэлькі, але і цяпло. Зразумела, пры правільным падыходзе да яго “перапрацоўкі”

Выраб шкла — працэс, які патрабуе значных паліўных рэсурсаў: рабочая тэмпература шклаварных пячэй каля 1530°С, і яе трэба падтрымліваць пастаянна. На ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіял “Ялізава” печы сілкуюцца прыродным газам, прадукты згарання якога выдаляюцца ў атмасферу. Тэмпература адыходзячых газаў досыць высокая — прыблізна 400°С, што і стала нагодай для рэалізацыі цікавага праекта ў галіне павышэння энерга-эфектыўнасці прадпрыемства.

На першы погляд, усё элементарна: калі ў паток адпрацаваных газаў усталяваць цеплаабменнік, можна атрымліваць пэўную колькасць бясплатнай гарачай вады. На самой справе гэта, канечне, больш складана і досыць дорага: стварэнне сістэмы ўты-лізацыі цяпла патрабавала правесці даволі аб’ёмную мадэрнізацыю кацельнага абсталявання. Работы ў гэтым кірунку пачаліся яшчэ ў 2019 годзе, а запушчана ў эксплуатацыю ўзгаданая сістэма была літаральна пару тыдняў таму. Што тычыцца яе кошту, то інтарэс уяўляе не канкрэтная сума, якую выдаткавала прадпрыемства, а час, за які акупяцца зробленыя інвестыцыі. Арыенціровачна гэта 5-6 гадоў — свайго роду стандартны перыяд для паспяховых інвестпраектаў у рэальным сектары эканомікі.

Эфектыўнае выкарыстанне тэхналагічнага цяпла дазваляе забяспечыць патрэбы філіяла ў гарачай вадзе і ацяпленні з пэўным запасам. Акрамя відавочнага памяншэння аб’ёмаў спажываемага прыроднага газу (што зменшыць сабекошт прадукцыі), прадпрыемства атрымала яшчэ адзін важны бонус — паляпшэнне экалагічных паказчыкаў вытворчасці.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем