Как идет подготовка к Дожинкам в Осиповичском районе

Как идет подготовка к Дожинкам в Осиповичском районе

“Дажынкі-2020”. Падрыхтоўка

Ленд-арт: прыгажосць з элементамі дэтэктыва

Саламянае рамяство ў асаблівых маштабах

Звыклая восеньская з’ява: на палях, з якіх сабраны ўраджай, будуюцца саламяныя фігуры адмысловых форм і вялікіх памераў. Увогуле, салома для беларускай народнай творчасці — адзін з найбольш распаўсюджаных матэрыялаў. Аднак да ўжывання для дэкаратыўных мэт саламяных цюкоў першымі дадумаліся японскія фермеры. Ідэя аказалася запатрабаванай і стала неад’емнай часткай ленд-арту. Гэты кірунак у мастацтве ўзнік у 60-я гады мінулага стагоддзя як спроба вярнуць чалавецтву яго прыродныя карані. Канечне, у кожнай краіне асэнсаванне гэтага працэсу ідзе сваім шляхам, аднак саламяныя скульптуры маюць агульныя рысы паўсюдна, дзе ўзводзяцца. Часткова таму, што палёт фантазіі аўтараў абмяжоўваецца фізічнымі параметрамі “будматэрыялу”: цюкі саломы маюць форму і памеры, абумоўленыя зручнасцю транспарціроўкі і далейшага ўжывання для патрэб сельскай гаспадаркі. Ну і, канечне, з той прычыны, што складзеныя з саломы фігуры абавязкова нясуць у сабе нотку гумару і ўвогуле робяцца, каб падзяліцца з гледачамі добрым настроем.

Калі менавіта пачалі з’яўляцца выявы ленд-арту на айчынных палетках? На гэтае пытанне наўрад ці хто адкажа дакладна. Старонняму назіральніку здаецца, што яны існавалі заўсёды, хаця насамрэч гэта зусім не так.

У дадзеным выпадку “кароткая памяць” — паказчык станоўчы, бо сведчыць аб арганічным урастанні японскага крэатыву ў культурны код землякоў.

Але ж узнікаюць дэкаратыўныя фігуры не самі па сабе. У нашым раёне іх стварэнне — вынік цеснага ўзаемадзеяння ўстаноў культуры, сельвыканкамаў, вытворцаў сельгаспрадукцыі, дарожнікаў і іншых арганізацый, якія карыстаюцца саламянымі канструкцыямі для нейкіх сваіх мэт, у тым ліку і сацыяльнай рэкламы.

Сёлета з нагоды правядзення абласнога свята “Дажынкі-2020” да восеньскага ленд-арту на Асіповіччыне падыход грунтоўны. Першапачаткова было запланавана ўсталяваць саламяныя скульптуры каля ўсіх ключавых пунктаў дарожнай сеткі. У рэчаіснасці атрымалася крыху інакш, аднак зусім не горш. Вось што маем сёння: “Вакзал + паравоз” на ўездзе ў Асіповічы з аўтадарогі Мінск-Гомель, “Замак” на той жа дарозе каля аграгарадка Ясень — на мяжы з Бабруйскім раёнам, “Пажарная машына” ў аграгарадку Вяззе, “Мядзведзь” на развязцы дарог Цэль-Лапічы, “Трактар” у аграгарадку Карытнае і ў Пратасевічах, “Селянін з сялянкай і “Паравоз з вагонамі” каля Вязаўніцы, “Сялянка з кошыкам” у Лапічах.

Пра тое, як узніклі менавіта гэтыя сюжэты-прапановы, аб тым, што спатрэбілася для іх візуалізацыі і аб далейшым лёсе саламяных фігур расказвае каардынатар узгаданай работы загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Раманчук:

— Ідэі генерыруюць, як правіла, работнікі ўстаноў культуры. Па зразумелых прычынах задае планку якасці ў гэтай справе тандэм у складзе раённага цэнтра народных рамёстваў і суполкі мясцовых мастакоў. Іх сёлетняя распрацоўка — “Вакзал + паравоз”.

Для стварэння аб’ектаў ленд-арту прымяняюцца самыя даступныя матэрыялы, аднак сёлета давялося карыстацца “імпартам”. У нашым раёне сельгаспрадпрыемствы пакуюць толькі цыліндрычныя цюкі, а трэба была і пэўная колькасць кубічных. Такія ёсць на Бабруйшчыне, і суседзі згадзіліся памяняцца.

Устаноўка цюкоў у неабходным парадку і іх упрыгажэнне — справа досыць далікатная, яе вядуць з дапамогай сродкаў малой механізацыі і сур’ёзнай сельгастэхнікі. Тут галоўная задача не пашкодзіць упакоўку, каб не сапсаваць яе змесціва. Калі ўбранства фігур страчвае ахайнасць, ужытыя для іх стварэння цюкі зноў пераўтвараюцца ў ежу для буйной рагатай жывёлы.

І выклікае абурэнне, калі гэтыя кармы знішчаюць з хуліганскіх намераў. На жаль, прыблізна раз у два гады адна з пабудаваных у раёне саламяных скульптур спальваецца. Сёлета маральны ўрон Асіповіччыне і матэрыяльны ААТ “Ясень-Агра” нанеслі невядомыя, якія спалілі вялікую дэкаратыўную фігуру “Замак” — некалькі тон кармоў! Будзем спадзяваца, што зламыснікаў атрымаецца прыцягнуць да адказнасці. Тое, што яны зрабілі, не па-нашаму, не па-людску і ўвогуле сорамна…

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем