Хвалююча і ўрачыста

Хвалююча і ўрачыста

Сёння ў рамках святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла традыцыйная акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”. Лепшым 14-гадовым юнакам і дзяўчатам уручылі галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Усебеларуская акцыя, арганізатарам якой з 2004 года выступае ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, стартавала ў краіне 10 сакавіка.
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале ГЦК “Ровесник” былі ўручаны пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд. Свой галоўны дакумент з рук старшыні райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага атрымалі 33 юныя грамадзяніны. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў уручыў памятныя падарункі, а першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Максім Кавальчук і ветэран камсамольскага руху, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Віталь Кулакоў – членскія білеты ГА “БРСМ”.
Сёлета гэта падзея ўдвая сімвалічная. Менавіта сёння, калі абноўлены Асноўны закон уступае ў сілу, маладому пакаленню ўручылі пашпарты. Менавіта сёння набывае новую моц Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Яна абагульніла багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала асаблівасці ўзаемаадносін дзяржавы і грамадства, выразна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Пэўна, гэты момант запомніцца хлопцам і дзяўчатам як пачатак новага этапу ў іх жыцці.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем