Хвалююча і ўрачыста

Хвалююча і ўрачыста

Сёння ў рамках святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла традыцыйная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”. Лепшым 14-гадовым юнакам і дзяўчатам уручылі галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Усебеларуская акцыя, арганізатарам якой з 2004 года выступае ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, стартавала ў краіне 10 сакавіка.
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале ГЦК “Ровесник” былі ўручаны пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд. Свой галоўны дакумент з рук старшыні райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага атрымалі 33 юныя грамадзяніны. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў уручыў памятныя падарункі, а першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Максім Кавальчук і ветэран камсамольскага руху, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Віталь Кулакоў – членскія білеты ГА “БРСМ”.
Сёлета гэта падзея ўдвая сімвалічная. Менавіта сёння, калі абноўлены Асноўны закон уступае ў сілу, маладому пакаленню ўручылі пашпарты. Менавіта сёння набывае новую моц Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Яна абагульніла багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала асаблівасці ўзаемаадносін дзяржавы і грамадства, выразна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Пэўна, гэты момант запомніцца хлопцам і дзяўчатам як пачатак новага этапу ў іх жыцці.

Последние новости

Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость
Общество

ЗАО “ОЗТМ” в числе лучших белорусских экспортеров

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем