Хто ў Асіповіцкім лесе жыве?

Хто ў Асіповіцкім лесе жыве?

Па інфармацыі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, сёлета выяўлена наступная колькасць асобін найбольш важных для існавання мясцовай экасістэмы відаў жывёл і птушак: зубр — 254, лось — 360, казуля — 1.100, дзік — 46, алень высакародны — 405, заяц-бяляк — 2.050, заяц-русак — 1.100, вавёрка — 2.830, бабёр — 543, андатра — 1.625, лісіца — 310, куніца лясная — 170, куніца каменная — 50, выдра — 128, норка амерыканская — 498, тхор — 57, воўк — 5, глушэц — 76, цецярук — 744, рабчык — 5.110, шэрая курапатка — 140, качка — 7.216.

Што ж тычыцца дынамікі змянення шчыльнасці папуляцый, то найбольш красамоўна яна выглядае на прыкладзе ўгоддзяў раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. У параўнанні з 2013 годам колькасць асобін галоўных паляўнічых відаў мянялася наступным чынам: лось — 240/255, казуля — 730/650, дзік — 620/36, алень высакародны — 65/100, глушэц — 72/72, цецярук — 698/698.

Кідаецца ў вочы рэзкае падзенне колькасці дзікоў. Яно мае штучнае паходжанне — з-за пагрозы эпідэміі афрыканскай чумы свіней на гэты від капытных даволі доўгі час вялося практычна неабмежаванае паляванне.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем