Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 160 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі чатыры бяспраўнікі і столькі ж вадзіцеляў, якія рухаліся на забараняючы сігнал святлафора; дзесяць парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце; 35 пешаходаў і веласіпедыстаў, чатыры з якіх былі ў стане алкагольнага ап’янення. Зарэгістравана дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў.

Аддзелам Дэпартамента аховы перасечаны сямейны скандал.

РАНС паведаміў: 1 студзеня паблізу в. Дварок пажарам знішчаны павільён для пчол, вуллі з пчоламі. 5 чысла ў інтэрнаце, што на вул. Вакзальнай у райцэнтры, у санвузле полымем пашкоджана маёмасць, аздабленне сцен і столі, у калідоры жылога блока — аздабленне столі. Вечарам   7 чысла ў 22 гадзіны 17 хвілін у РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме на вул. Кастрычніцкай у Гра-дзянцы. Агнём былі знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць, пашкоджаны сцены. Ратавальнікамі ў жылым пакоі знойдзены труп мясцовага жыхара 1974 г.н. Прычыны пажараў высвятляюцца.

МНС нагадвае: попел і вуглі, выдаленыя з ацяпляльных печаў, павінны быць праліты вадой да поўнага згасання, а затым вынесены на вуліцу на бяспечную адлегласць ад будынкаў і збудаванняў. Забараняецца эксплуатацыя печаў, канструкцыя якіх не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Памятайце: небяспечна сушыць і складваць на печах і на адлегласці менш за 1,25 м ад топачных адтулін дровы, адзенне, іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы.

ІАЖіРС складзены па два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання і палявання.

Последние новости

Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Памятное мероприятие, посвященное дню рождения Владимира Ильича Ленина, организовали на одноименной площади 22 апреля

25 апреля 2026
Читать новость