Хроніка здарэнняў
Як паведамілі ў аддзяленні грамадзянства і міграцыі РАУС, падчас аперацыі ў фармаце АДКБ “Нелегал-2023” пад умоўнай назвай “Нелегал-трафік”, якая праходзіла ў раёне з 19 па 25 чэрвеня, праваахоўнікамі выяўлена 22 парушэнні міграцыйнага заканадаўства.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены два чалавекі, якія з’яўляліся ў нецвярозым стане ў месцы грамадскага карыстання, па адным — што здзейсніў дробнае хуліганства і парушыў ПДР.
РАНС нагадвае: купацца лепш раніцай ці вечарам, калі няма небяспекі перагрэву; не нырайце ў незнаёмых месцах; не плавайце на надзіманых матрацах, аўтамабільных камерах. Асаблівая ўвага — бяспецы дзяцей: не адпускайце іх адных да вады і не пакідайце без нагляду!
ІАЖіРС складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства і захоўванне незаконных прылад лоўлі.