Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

На мінулым тыдні супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 152 правапарушэнні, да адказнасці прыцягнуты 28 пешаходаў і веласіпедыстаў; бяспраўнік; вадзіцель, які рухаўся на забараняючы сігнал святлафора, па тры — не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу ці парушылі правілы абгону, дзевяць — не выконвалі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце.
Зарэгістравана два ДТЗ. 7 лютага каля 9.15 на скрыжаванні вуліц Сумчанкі і 60 гадоў Кастрычніка адбылося сутыкненне аўтамабіляў ГАЗ і ВАЗ. Вадзіцель ВАЗ атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў ЦРБ.
Увага! У мэтах бяспекі дарожнага руху пры ажыццяўленні дзейнасці, звязанай з перавозкай пасажыраў юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, па 26 чысло праводзіцца комплекс мерапрыемстваў у дачыненні да вадзіцеляў маршрутных мікрааўтобусаў.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены два чалавекі, што парушылі ПДР, адзін — здзейсніў дробнае хуліганства.
Як паведамілі ў РАНС, пажараў не зарэгістравана. МНС нагадвае: раскажыце дзецям, што ні ў якім разе нельга гуляць з запалкамі і запальнічкамі. Не правакуйце малых, захоўваючы гэтыя небяспечныя прадметы ў даступных месцах. Не пакідайце дзяцей без нагляду, абавязкова папярэдзьце суседзяў ці сваякоў, калі па нейкіх прычынах вы вымушаныя гэта зрабіць.
ІАЖіРС складзена восем адміністрацыйных пратаколаў па фактах парушэння правілаў лесакарыстання.