Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 10 па 16 ліпеня зарэгістраваны два дарожна-транспартныя здарэнні; папярэджана 198 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты чатыры бяспраўнікі, 11 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце і адзін — абгону, вадзіцель, што праехаў на чырвоны сігнал святлафора, 26 пешаходаў і веласіпедыстаў.

Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе: невыкананне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, патрабаванняў сігналаў, указанняў святлафора або рэгуліроўшчыка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 18.15 КаАП, паграджае штрафам ад 1 да 5 базавых велічынь.

Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены асобы, што здзейснілі дробныя хуліганства і крадзеж.

Як паведамілі ў РАНС, 13 чысла ў выніку пажару на сенаскладзе ААТ “ЖорнаўкаАгра” пашкоджана 30 т сена і 5 т саломы ў рулонах. Пацярпелых няма.

14 чысла паступіла паведамленне аб падзенні мужчыны з пятага паверха дома на вул. Каралёва ў райцэнтры. Работнікі МНС, якія прыбылі да месца здарэння, выявілі пацярпелага, які ляжаў на ўзроўні другога паверха на даху крамы, прыбудаванай да дома. Мужчыне аказалі першую медыцынскую дапамогу, эвакуіравалі з даху крамы праз акно кватэры на другім паверсе дома і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Ён шпіталізаваны з траўмамі.

На наступны дзень агнём пашкоджаны лінолеум, драўляныя дзверы ваннага пакоя, закураны сцены ў калідоры кватэры на вул. 60 гадоў Кастрычніка ў Асіповічах. Абышлося без пацярпелых.

МНС нагадвае: пажары па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём заўсёды звязаны з легкадумнасцю чалавека. Пры выяўленні пажару неадкладна паведамляйце пра гэта па тэлефонах 101 або 112!

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем