Хочаш быць лепш? Не заставайся абыякавым!

Хочаш быць лепш? Не заставайся абыякавым!

На сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда, якая адбылася ў пятніцу, Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка не абышоў і такую важную палітычную падзею, як будучыя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў ХХVII склікання. Дзеючым дэпутацкім корпусам дасягнуты добрыя вынікі, але, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, жыццё не стаіць на месцы, яшчэ багата чаго трэба зрабіць. I таму вельмі важна, хто заўтра стане дэпутатам, далей працягне стваральную работу на карысць краіны. “У дні галасавання ў грамадзян ёсць магчымасць самастойна адказаць на гэта пытанне. I таму я звяртаюся да нашых людзей і прашу прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць усвядомлены выбар. Для нас важна меркаванне кожнага чалавека”, — падкрэсліў ён.

У той жа дзень прайшло і пасяджэнне каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый і прафсаюзных арганізацый Асіповіччыны — і на ім хуткія выбары сталі ўжо наогул лейтматывам размовы.

Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч напачатку ўзгадаў асноўнае са зробленага ў мінулым, а потым акрэсліў перспектывы развіцця раёна. Не бу-дзем бегчы наперадзе калёс, але карціна атрымліваецца ўразліва-маштабная. Тычыцца гэта і будаўнічых спраў у плане жылля, бальніцы і другой станцыі абезжалезвання вады, і добраўпарадкавання, і “зазямлення” шэрагу буйных інвестыцыйных праектаў у вытворчасці — уключаючы цалкам новыя для рэгіёна — са з’яўленнем, натуральна, значнай колькасці новых рабочых месцаў. Кіраўніцтва райвыканкама ў гэтым накірунку працуе даўно і паслядоўна, да інвестараў у нас заўсёды ставяцца з павагай і паразуменнем, землякі не раз справамі даказвалі, што працуюць як належна, а як партнёры надзейныя, — вось і ўзнікаюць узаемавыгадныя варыянты. Якія пасля абрання дэпутатаў мясцовых Саветаў, канчатковага ўзгаднення шматлікіх “дробязей” паступова і пачнуць набываць рэальныя абрысы, ажыццяўляцца на практыцы.

Непасрэдна на нюансах сёлетняй выбарчай кампаніі спынілася начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ганна Земляну-хіна, а сваё важкае слова наконт праяўлення належнай актыўнасці на выбарчых участках сказалі сакратар райарганізацыі Кампартыі Беларусі Аляксандр Пузік, старшыні раённых арганізацый “Белая Русь”, ветэранаў і “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Наталля Шаўчэнка, Міхаіл Слесарэнка і Юрый Корбан, многія другія.

Рашэнне каардынацыйнага савета простае і цалкам зразумелае: усім нашым грамадскім фарміраванням, палітычным партыям і прафсаюзам прыняць самы актыўны ўдзел у набліжаючыхся выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Што і знайшло адлюстраванне ў аднадушна прынятым звароце да ўсіх неабыякавых землякоў.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость