“Хіба можна не чытаць?” – пытаюцца жыхары Асіповіччыны

“Хіба можна не чытаць?” – пытаюцца жыхары Асіповіччыны

У газеты з даўніх пор склаліся цёплыя сяброўскія адносіны з пажылымі людзьмі, многія з якіх — нашы пастаянныя падпісчыкі і чытачы. А чаму яны аддаюць перавагу нашаму выданню? Якія тэмы прапаноўваюць асвятліць на старонках “АК” у 2016 годзе?

Раіса Пракопаўна Афанасьева, в. Вязаўніца:

— Як можна наогул не чытаць газет? Чытаю і захоўваю “раёнку”, нават раблю падшыўкі. Яна, як настольная кніга, заўсёды на стале. Калі суседзям трэба штосьці знайсці — звяртаюцца да мяне. Падабаецца, што сканворды зараз сталі буйнымі і ярка надрукаваны — усё добра відаць.

Памятаю яшчэ часы “Запаветаў Леніна”. Зараз пабольшала рэкламы. Яе не люблю, але разумею неабходнасць.

Падабаецца паэтычная старонка, дзе не раз чытала вершы свайго земляка Фелікса Карашкова, ёсць у мяне і кніга яго твораў. Вельмі люблю дасціпныя вершы Анатоля Тамашэўскага.

З цікавасцю чытаю пра людзей, якіх ведаю, і незнаёмых. Уважліва вывучаю слушныя парады на самыя розныя тэмы, выкарыстоўваю некаторыя з іх.

Андрэй Андрэевіч Пышны, в. Дрычын:

— Атрымоўваю свежы нумар, саджуся і ўсё падрад прачытваю. Пачынаю ад паведамленняў з райвыканкама і рухаюся крок за крокам да апошняй старонкі. Ужо 7 гадоў на пенсіі — часу хапае.

Хвалюе, што моладзі ў вёсцы зусім мала застаецца. Працаваў у калгасе, а цяпер і няма каму там шчыраваць. Вось пра гэта таксама пішыце. Усё, што бачу на старонках выдання, цікавіць і турбуе. Газета наша добрая, болей і казаць няма чаго.

Надзея Пятроўна Рудая, в. Ясень:

— Выданне падабаецца. Канечне, хацелася б, каб яно не так стракаціла рэкламнымі аб’явамі, але нехта ж і іх чытае. Сама, напрыклад, люблю праглядваць віншаванні, радуюся за людзей. Таксама выйграла купон на віншаванне, нават ведаю ўжо, каму прысвячу гэтыя радкі.

Наогул цікавяць матэрыялы, прысвечаныя ветэранам, людзям сталага веку, дзецям вайны. Многіх ведаю асабіста. Знаёмлюся і з тым, як жыве моладзь, з якой доўгі час даводзілася працаваць.

З інтарэсам вывучаю жыццё раёна, сачу за падзеямі па-за вёскай. Усе навіны выклікаюць цікавасць.

Дзякуй за газету! Жадаю працягваць працаваць у тым жа духу!

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем