Город Осиповичи преображается

Город Осиповичи преображается

Горад прыгажэе

Вясна — пара аднаўлення. Як у прыродзе, так і ў населеных пунктах. Сёлета на вуліцах райцэнтра асабліва актыўна пачаліся рамонтныя работы, вядзе іх УКП ЖКГ.

У цэнтры ўвагі — парк. Акрамя добраўпарадкавання вадаёма і краніравання дрэў — нагадваем, што гэта неабходная мера па барацьбе з раслінай-паразітам амелай, — тут выкладаюцца тратуарнай пліткай алеі і сцяжынкі. Наперадзе — рамонт сцэны і замена абеліскаў на Алеі Герояў, якія трэба завяршыць да Дня Перамогі.

Тратуарную дарожку рабочыя прадпрыемства пракладуць і па вуліцы 60 гадоў Кастрычніка ў раёне царквы іконы Божай Маці “Усіх Смуткуючых Радасць”, а таксама абсталююць там стаянку для машын.

Шмат робіцца і ў цэнтральнай частцы горада. Часткова замяняецца тратуар па вуліцах Дзмітрыева, Рымы Кунько, Інтэрнацыянальнай. А на ўчастку дарогі ад вакзала да вуліцы Крыловіча камунальнікі плануюць цалкам замяніць асфальтавае пакрыццё.

Некаторыя будынкі цэнтральнай вуліцы горада часова апрануліся ў будаўнічыя рыштаванні. Ідзе абнаўленне фасадаў дамоў і па вуліцах Дзяржынскага, Каралёва. Тэрыторыя стадыёна “Лакаматыў”, які запланавана пераўтварыць у многафункцыянальны спартыўны комплекс, зараз абгароджваецца.

Паўднёвы бок горада таксама прыгажэе. На вуліцы Гарбатава працягваецца распачатае летась асфальтаванне, рэканструююцца тратуары.

Ідзе і рамонт раённай паліклінікі, хаця знешніх яго прыкмет яшчэ не бачна. Генеральны падрадчык будоўлі — філіял будаўніча-мантажнага поезда № 761 на станцыі Магілёў — ужо прыступіў да дэмантажу зношаных альбо болей непатрэбных элементаў будынка.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем