Ганна Майсееўна Доўгая cвой соты юбілей сустрэла ў роднай вёсцы

Ганна Майсееўна Доўгая cвой соты юбілей сустрэла ў роднай вёсцы

Anna-Moiseevna-Dolgaya

18 чэрвеня 1914 года ў невялікай вёсачцы Тарасавічы нарадзілася Ганна Майсееўна Доўгая (Дзядок). I пражыла яна тут ужо ні многа ні мала — цэлы век! Аб усім, што здарылася за гэтыя 100 гадоў, можа расказаць бабуля Ганна. Як выходзіла замуж за прыгажуна аднавяскоўца Мацвея, як у вайну хавала мужа ад фашыстаў, ды не зберагла — узялі ў палон, як не спадзявалася больш убачыць яго, як ела разам з дзецьмі лебяду ды мёрзлую бульбу… I, зразумела, аб самай вялікай радасці: як праз пару гадоў пасля заканчэння вайны на парозе маленькай хаткі, дзе тулілася «саламяная ўдава» Ганначка, з’явіўся любімы — жывы! Шмат яшчэ гора і радасці давялося выпрабаваць Ганне Майсееўне за яе доўгі век…

Свой соты юбілей сустрэла яна ў роднай вёсцы, куды вяртаецца зараз на лета: узімку жыве ў дзяцей у гарадскіх кватэрах. Дом, калісьці ў 50-х зрублены мужам, акружаны квітнеючым агародчыкам, якім у гэтым годзе займаецца дачка юбіляркі Раіса: сама Ганна Майсееўна занядужала і амаль не ўстае з ложка. Але добрыя парады па вядзенні гаспадаркі дае з задавальненнем: яшчэ б, такі жыццёвы вопыт!

Павіншаваць паважаную Ганну Майсееўну з “незвычайным” днём нараджэння і ўручыць падарункі прыйшлі работнікі Карытнянскага сельсавета і раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: пакой юбіляркі ўпрыгожылі жывыя кветкі ды дэкаратыўны букет з бісеру, а разліваць любімую гарбату цяпер можна будзе ў кубкі з новага чайнага сервізу. I, вядома, пажаданні і падарункі атрымае Ганна Майсееўна таксама ад сваіх дзяцей, унукаў, праўнукаў і прапраўнукаў, якіх чакае ў Тарасавічах на выхадныя.

— У нашай сям’і амаль усе жывуць доўга. Брат, які тры вайны прайшоў, 94 гады пражыў, старэйшая сястра — 95, а малодшай зараз 90. Глядзіш, і яе 100-годдзе адсвяткуем, — усміхаецца Ганна Майсееўна. — Ніякага сакрэту доўгага жыцця не ведаю, проста жыла як усе: любіла, дзяцей нараджала ды расціла, працавала многа. Можа ён у тым, каб умець радавацца малому? Сонейка ўзышло — добра, нічога не баліць — вельмі добра, вось зараз гарбаты з цукеркамі пап’ем — і зусім добра будзе…

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем